Антыфэйк / фактчэк

18 красавіка

Пятроўскі: беларусы на сярэдні заробак могуць дазволіць сабе больш, чым палякі. Правяраем словы палітолага

Жыхары Польшчы ў студзені сёлета ў сярэднім пасля вылікаў падаткаў атрымлівалі 5600 злотых — гэта $1400.

Дата з'яўлення фэйка: 08.04.2024
Аляксандр Лукашэнка расказаў намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Пярцову, як трэба праводзіць інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі супраць ворагаў. Палітолаг Пётр Пятроўскі на прыкладзе бензіну растлумачыў, што ён пад гэтым меў на ўвазе. Каманда Weekly Top Fake разабралася, што тут да чаго. 

Інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі супраць ворагаў, пра якія казаў Аляксандр Лукашэнка, накіраваныя на змену светапогляду людзей, распавёў Пётр Пятроўскі ў эфіры «Радыё Менск» 8 красавіка 2024 года. З ягоных словаў, да прыкладу, палякі дзівяцца нізкімі коштамі на беларускіх АЗС.

«Ім распавядаюць, які ў нас узровень заробкаў у доларавым эквіваленце. Але не распавядаюць пра так званую пакупніцкую здольнасць, пра гэты спажывецкі кошык, колькі ты можаш на гэты заробак у Польшчы атрымаць і колькі тут. Плюс доступ, самае галоўнае, сацыяльных паслуг, які наогул не ўлічваецца заходнімі агенцтвамі», — развіў думку палітолаг.

Жыхары Польшчы ў студзені сёлета ў сярэднім пасля вылікаў падаткаў атрымлівалі 5600 злотых — гэта $1400. Бензін АІ-95 у нашых суседзяў у студзені каштаваў 6,3 злотага. Гэта значыць, за сярэдні заробак палякі маглі купіць 888 літраў бензіну.

Сярэдні заробак у Беларусі пасля выліку падаткаў у студзені склаў 1713 рублёў або прыкладна $540. АІ-95 каштаваў 2,36 рубля. На сярэдні заробак можна было купіць 726 літраў. Гэта значыць паляк у пачатку года мог набыць на сярэдні заробак бензіну на 160 літраў больш, чым беларус.

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі