Замоўчванне, якога быць не павінна
«[Аляксандр Лукашэнка сказаў:] "У нас ёсць шэраг фундаментальных пытанняў, якія мы павінны, напэўна, у будучым годзе ўжо вырашыць разам з Расеяй". Якіх фундаментальных пытанняў? На 25-м годзе вашага гэтага самага Саюза.
І вось 5 чысла нарада па пытаннях падрыхтоўкі да гэтага пасяджэння вышэйшага Дзяржсавету. І Лукашэнка кажа: "<...> Хацеў пачуць іх пазіцыю па выкананні інтарэсаў Беларусі". А хто парушае, пытаецца? Што там не выконваецца? <...>
"Мы можам і павінны абмеркаваць тыя праблемы, якія ў нашых адносінах існуюць". Аказваецца, яны існуюць. "Якія павінны быць вырашаны на гэтым этапе". І, мабыць, ёсць нейкія праблемы, якія будуць вырашаны на наступным этапе. І далей. "Усё павінна быць адкрыта, ніякага замоўчвання быць не павінна", — сказаў Лукашэнка.
І на гэтым паведамленне прэс-службы сканчаецца. То бок такі замоўчванне здарылася, хоць яго быць не павінна, таму што нам яго, адпаведна, ведаць не трэба».
Дзе газ?
«Задача нумар адзін — рэалізацыя адзінай эканамічнай палітыкі. А гэта ўжо, прабачце, прызнанне, увогуле, паразы ўсіх нашых суверэнных патугаў <...>. Якая потым расшыфроўваецца як? Вы прыдумайце ўсе напрамкі, як і дзе мы будзем развівацца, на гады наперад. Каб мы ведалі, што мы будзем для вас вырабляць. Ну, прыкладна так.
Далей пра гэта і гаворыцца. "Нам пакуль не ўдалося выйсці на той узровень самадастатковасці і незалежнасці нашага аб'яднання, пры якім мы маглі б ажыццяўляць доўгатэрміновае планаванне свайго развіцця і былі б абаронены ад знешняй кан'юнктуры і розных выклікаў"[, — заявіў Лукашэнка]. Тое, пра што я сказаў: прыдумайце нам такі план, каб мы ведалі, што нам рабіць. Таму што самі мы нічога не можам.
Увесь праект вось гэтай інтэграцыі з боку Расеі палягае ў тым, каб павесіць такую моркву. Нашыя кажуць: "Ну, мы ж так нармальна сябравалі, добра жылі — $40 за тысячу кубаметраў [газу] пры Ельцыне. Прыязджалі, выпівалі і ўсё было добра. Што раптам здарылася?”
— Ну, для гэтага трэба ... Давайце Мытны саюз! — кажа [Уладзімір Пуцін].
— Давайце! Вось ён мытны. Дзе газ? — [адказвае Лукашэнка].
— А яшчэ трэба Адзіная эканамічная прастора.
— Дзе газ?
— А яшчэ патрэбна еўразійская інтэграцыя.
— Дзе газ?
— А яшчэ патрэбныя дамовы аб рэалізацыі Саюзнай дзяржавы!
— Дык а дзе газ?»
Старая праблема і новыя кадры
«”Беларуская нафтавая кампанія" — працуюць прафесіяналы ў сваёй сферы. 80 чалавек, але недазагружаныя. І сапраўды, А чаму? А хто гэта зрабіў? Чаму яны недазагружаныя? Яны для чаго ствараліся? Як у іх там напісана ў гэтай устаноўчай дакументацыі? "Мэтай нашай дзейнасці з'яўляецца максімізацыя кошту кансалідаваных экспартных аб'ёмаў нафтапрадуктаў, якія вырабляюць два беларускіх НПЗ".
Дзе ў нас працавала "Беларуская нафтавая кампанія"? Гэта, галоўным чынам, была БНК Украіна. А як мы страцілі гэты рынак? А што здарылася? Трэба, мне здаецца, разабрацца з БНК, нешта яны недагледзелі. Ну, і далей вельмі смешныя рэчы. Гэта каму даручаюць разабрацца? Марату Малецкаму (2 снежня 2024 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія"). А Марат Малецкі дзе засвяціўся? У якасці аднаго з уласнікаў кампаніі, якая займаецца будаўніцтвам порта ў Мурманскай вобласці. Ну, выдатна. Вось такая вось манетызацыя».
Лукашэнка гатовы пусціць НАН пад нож
«І ў гэтым жа духу, абсалютна, праходзіць нарада, якая была 3 снежня. Перш за ўсё, натуральна, выступае кіраўнік КДК і знаходзіць вялікую колькасць недахопаў. Перад гэтым Лукашэнка кажа: "З такой навукай, як у нас (у Нацыянальнай акадэміі навук), мы не паскорымся і поспехаў не дасягнем". Але [старшыня прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір] Гусакоў, трэба аддаць належнае, разумее, што пад ім як бы крэсла хістаецца <...>. Ён падрыхтаваў і свой даклад, які называўся... Я дакладна не паўтару нават яго назву. Сэнс у тым, што гэта называлася "Актуалізаваная інфармацыя аб выніках функцыянавання Нацыянальнай акадэміі навук, падрыхтаваная ініцыятыўна".
То бок яго ніхто не прасіў, ён сам прынёс. Але, якая з'яўляецца "кансалідаванай пазіцыяй кіраўніцтва НАН і навуковай супольнасці Акадэміі". Гэта значыць, мы ўсе як адзін, разумеючы, што вы цяпер нас гатовыя пад нож пусціць, хочам сказаць... Як гэта, "не еш мяне, я табе яшчэ прыдамся", як калабок. І вось дзве справаздачы».