Нізкія цэны на калій і праблемы з памяццю
«Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніка Адміністрацыі [прэзідэнта Дзмітрыя] Крутога, у чым прычына ратацыі [кадраў]? То бок, гэта не прызначэнне, гэта класічнае вызначэнне гэтага крылоўскага квартэта "А вы, сябры, як ні сядайце...". <...> Гэта з канцэрнам "Белнафтахім " і з ААТ "Беларуськалій". Нам яшчэ не так даўно Лукашэнка распавядаў: чаго мы будзем глядзець на рынак, на ўсіх астатніх? Нашая задача — грошы зарабляць. Вы павінны валютную выручку прыносіць.
Мы ўключыліся радасна ў гэтую самую цэнавую вайну, дзе аб'ёмы вышэй за кошты. Ну і вось, мы паспяхова яе выйгралі, на такім даволі вузкім картэльным рынку з доўгатэрміновымі пагадненнямі. І цяпер аказваецца, што неяк нешта кошты атрымаліся такія. [Аляксандр Лукашэнка] кажа: "Я такіх цэн наогул не памятаю ў гісторыі: вельмі нізкія цэны на калійныя ўгнаенні". Ну, гэта, напэўна, нешта з памяццю, таму што такія нізкія цэны на калійныя ўгнаенні былі літаральна тры гады таму.
І нешта неяк, разумееш, за бесцань, амаль па сабекошце, а часам і ніжэй даводзіцца прадаваць гэты прадукт. Кажа, трэба пагаварыць з вытворцамі пра зніжэнне вытворчасці адсоткаў на 10, а можа, і 11%. Ну, ці нават 11,5%, там, я не ведаю, знізіць здабычу. Вось, не тое, што дэфіцыт з'явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя, за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі».
Лукашэнка прапануе інвеставаць у тое, што мы ўмеем
«Давайце, [Аляксандр Лукашэнка] кажа, інвестыцыйныя праекты скончым: "На рэнтабельнасць трэба выходзіць. Трэба за кошт экспарту перш за ўсё. І скончыць інвестыцыйныя праекты. <...> Інвестыцыі, інвестыцыі — мы часта шукаем, куды ўкласці сродкі. Трэба ўкладваць у тыя школы, у тыя кампетэнцыі, якія мы сёння маем".
Гэта працяг новай яго песні, якая з'явілася літаральна нядаўна — ёй менш за месяц. Нешта мы ўкладваліся туды, дзе мы досведу не маем. Значыць, давайце рабіць тое, што мы ўмеем. Ну, не ведаю, дровы секчы.
Ідэя якая? Давайце мы будзем калійныя ўгнаенні прадаваць праз прадукты харчавання, кажа ён. Мы яшчэ больш гэтых калійных угнаенняў на ўнутраны рынак кінем, адпаведна ў нас там ураджайнасць паднімецца. І такім чынам мы прададзім нашыя мінеральныя ўгнаенні.
Чаму ж пры такой класнай ідэі, тыпу мы пойдзем па больш высокім дабаўленым кошце, тыя, хто прадаюць і вырошчваюць прадукты харчавання, самі ў стратах? У нас 60% стратных гаспадарак у сельскай гаспадарцы. То бок гэты ланцужок не павялічвае даданую вартасць, а стварае, якая змяншаецца».
Пра беларускія макрасхемы і Belarus Tractors
«Гэта ж класічная гісторыя і імпартазамяшчэнне. Як МТЗ зрабіў лукашэнкаўскія сякеры, дакладна такія, як фінскія, толькі цяжэйшыя. Гэта прыкладна як імпартазамяшчэнне мікрасхем. Яны сапраўды такія ж, толькі больш — макрасхемы.
Ну, і самае смешнае гэта, вядома ж, як МТЗ прадае тое, што яны пайшлі сякеры вырабляць. А мы наогул, кажа, шмат чаго ўжо робім пад брэндам Belarus Tractors — гэта і марозіва, і глазураваныя сыркі, цацачныя мадэлі трактара, спартовае штодзённае адзенне, кашулі, скураныя торбы, кепкі, тэрмасы, кубкі з фірмовым надпісам. І "Торбачкі трактарыста", у склад якой уваходзіць сыравяленая каўбаса "Балканская", сала " Беларускае", рыбныя кансервы "Фарэль натуральная", кансервы "Ялавічына тушаная", булка "Завадская", цыбуля і іншыя прадукты. А нядаўна на заводзе з'явіўся і мармелад у выглядзе маленькіх трактароў.
Пытанне, а трактары-та навошта вырабляць?»
Дапаможам тым, хто дасць аддачу, а тым, хто мае патрэбу, — не дапаможам
«Лукашэнка заявіў, кажучы пра развіццё Віцебскай вобласці, што нават падумаць пра аб'ёмы работ, якія маюць адбыцца, страшна. Як жа так атрымалася, што вось працавалі-працавалі, а іх стала ўсё больш і больш? І што ўжо нават і страшна падумаць.
Мы павінны, кажа, "у наступнай пяцігодцы канчаткова вырашыць пытанне па Віцебскай вобласці". Я прапаную сфармуляваць у больш зразумелай фармулёўцы ягонага палітычнага куміра — канчатковае вырашэнне віцебскага пытання. У станоўчым ключы, праўда, дадаў ён. Там, агулам, таксама яно падавалася ў станоўчым ключы.
І, кажа [Лукашэнка], вызначыцца, што мы яшчэ будзем рабіць. <...> Што мы яшчэ не будзем рабіць, правільней сказаць. Усё ж такі палова гаспадарак — нармальная гаспадарка ў Віцебскай вобласці. Насамрэч, не зусім так. Яны працуюць і могуць працаваць. А палова, можа, крыху менш, мае патрэбу ў падтрымцы адпаведнай арганізацыі. Таму будзем дапамагаць тым, хто дасць аддачу.
Стоп! Пачакайце! Значыць палова працуе і можа працаваць. Менш за палову мае патрэбу ў падтрымцы. Але дапамагаць мы будзем тым, хто дасць аддачу? Тыя, хто мае патрэбу ў падтрымцы, аддачу не даюць. Мы ім павінны дапамагаць, але дапамагаць мы ім не будзем, бо аддачу яны не даюць. Ну, даў дакладнае ўказанне па ўсіх пытаннях, якія цікавяць».