Эканоміка з Чалым

Учора

Чаму кошты нельга чапаць рукамі і якая мэта ў саюза дыктатараў

Сяргей Чалы і Вольга Лойка абмеркавалі ліцэнзіі на вываз бульбы і не турыстычны візіт Лукашэнкі.

Урад Беларусі на тры месяцы ўвёў ліцэнзаванне вывазу бульбы з краіны, а Аляксандр Лукашэнка пабываў з рабочым візітам у султанаце Аман. Што гэта значыць і як адаб'ецца на нашым дабрабыце, эканамічны эксперт Сяргей Чалы і журналістка Вольга Лойка абмеркавалі ў шоў «Чалы: Эканоміка». Публікуем урыўкі гутаркі.
Змест
02:16 Візіт Лукашэнкі ў Аман
05:31 Беларусь застанецца без бульбы?
08:50 Работнікаў усё менш
12:20 Перабудова эканомікі
14:30 Цяжкасці ў БНБК
17:00 Будатрады Лукашэнкі

Улады пралічыліся з бульбай

«Нейкія нягоднікі кажуць, што цяпер мы застанемся без бульбы. Гэта ўсё не так на самой справе. І вось, нарэшце, прайшло крыху менш за месяц з моманту з'яўлення гэтых разгромных публікацый, як урад Беларусі на тры месяцы ўвёў ліцэнзаванне вывазу бульбы, прычым любой бульбы, незалежна ад краіны паходжання. Мне спадабалася тлумачэнне: будуць выдаваць ліцэнзіі, "зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў дадзенай прадукцыі". Яны ж не могуць сказаць "бульбы і патрэбы краіны ў ёй". Мабыць, ёсць нейкі дысбаланс. 

А чаму, уласна, праблема ўзнікла? Кошт вырас у паўтара разу. Але гэтага ўсё роўна недастаткова, каб кампенсаваць, як яны там называюць, разумны дыспарытэт у коштах з Расеяй. А агульны ўраджай бульбы знізіўся таксама ў паўтара разы <...>. 

17 лістапада <...> намеснік прэм'ер міністра Юрый Шулейка ў эфіры тэлеканалу "Беларусь 1" распавядаў: "Мы менш пасадзілі бульбы, чым летась, таму што запатрабаванасць мінулых гадоў паказвала — столькі не трэба". Адказваючы на пытанне, ці хопіць, ён казаў: "Адразу скажу, што хопіць <...>». 

Пра цэны, якія нельга чапаць рукамі

«Чаму савецкая эканоміка не атрымліваецца на ўзроўні? <...> Здавалася б, палічылі, колькі трэба: колькі ідзе на экспарт, колькі трэба вырасціць. Трэба менш? Окей, зрабілі менш. 

А чаму не хапіла? А пытанне ў тым, што ваша прагназаванне ідзе, зыходзячы з фізічных аб'ёмаў, і не ўлічвае фактар кошту. Прычым не ўлічваюць фактар кошту не толькі ўнутры краіны, але і па-за краінай. І плюс не ўлічвае фактар таго, што вы гэтую ўнутраную цану пачалі душыць рукамі. І нечакана аказалася, што неяк <...> нявыгадна ў краму яе адпраўляць. А так, палічылі ўсё нармальна. 

Як вы гэта можаце ўлічыць з дапамогай праграмы? Ніяк. А як зрабіць так, каб вырошчвалі столькі, колькі трэба? А не чапаць рукамі цэны і не чапаць рукамі вось гэтыя самыя паказнікі, якія даводзяцца да гаспадаркі. Яны самі ведаюць, колькі вырабіць, зыходзячы з той жа самай цаны. Вось, пра што гэтая гісторыя на самой справе <...>».

Саюз дыктатараў або асвечаная манархія

«Чаму візіт у Аман быў сапраўды ўзорна паказальны <...>? Таму што, у адрозненне ад іншых, як Лукашэнка казаў, турыстычных візітаў, гэты рыхтаваўся вельмі доўга. Прычым рыхтаваўся на самым высокім узроўні. Тры разы там была дэлегацыя. Напрыклад, Мінпрама, [прэм'ер-міністр Беларусі Раман] Галоўчанка туды ездзіў. Гэта значыць, там былі сур'ёзныя міжурадавыя кансультацыі, былі круглыя сталы і бізнес форумы, і ўсё, што заўгодна. 

Што мы бачым з нагоды гэтых вынікаў? У апошні час пачынае з'яўляцца адна і тая ж фраза, сутнасць якой заключаецца ў тым, што ўзровень нашых эканамічных адносін не адпавядае ўзроўню нашых палітычных кантактаў. 

Маўляў, неяк у нас так добра, мы адзін аднаго ўсё падтрымліваем, галасуем у ААН аднолькава, а нешта неяк з эканомікай атрымліваецца не так. <...> Ва ўсіх нармальных выпадках звычайна палітычныя адносіны ідуць за эканамічнымі. Гэта значыць спачатку бізнес адкрывае для сябе нейкія вокны магчымасцяў, а потым палітыкі думаюць, ці трэба <...> неяк дапамагчы, палепшыць, зачыніць нейкія спрэчныя пытанні ці нешта яшчэ. 

У нас жа ўсё наадварот: спачатку мы шукаем сабе такіх жа дзіўных ізгояў, як і мы, а потым думаем, чаму ў нас гандлю не атрымліваецца. А таму і не атрымліваецца, што ў вас адзіная цікавасць — гэта саюз дыктатараў або, як у выпадку з Аманам яны кажуць, асвечаная манархія». 

Лукашэнка прапануе пашырыць прыватнае прадпрыемства

«Лукашэнка наведаў яго [прадпрыемства "Пажснаб"] у Барысаве 10 снежня. <...> Лукашэнка перастаў наведваць дзяржаўныя прадпрыемствы, таму што яны тут жа просяць... А тут ты хаця б можаш побач пастаяць з поспехам.

Што яны робяць, каб коратка? Бяруць, лічы, паўфабрыкат, то бок шасі ад МАЗа, і на яго ставяць свае ўласныя кабіны, якія робяць са шкловалакна. Вырабляюць машыны выратавальныя, патрульныя, пажарныя аўталесвіцы, аўтацыстэрны і яшчэ шмат-шмат-шмат чаго. 

Попыт шалёны, значыць можна пашырацца, канстатаваў Лукашэнка. 

А яны кажуць, мы і так пашыраемся,<...> было 20 тысяч метраў квадратных, з увядзеннем сёлета новага цэха будзе 27. Лукашэнка: "У нас ёсць мора такіх школ [вытворчых школ і кампетэнцый] і вытворчасцяў, як твае. Дык давайце будзем іх развіваць і ўкладваць інвестыцыі. <...> Ён прыватнік, але давайце будзем дапамагаць як дзяржаўнаму прадпрыемству”.

І вось тут хочацца сказаць гэтаму Алегу Дзярабіну [дырэктару прадпрыемства "Пажснаб"] "Бяжы!" Таму што дапамога дзяржаўным прадпрыемствам... Мы ж ведаем, чым яна ў выніку абарочваецца».