Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «БелТА», спаслаўшыся на дырэктара Цэнтру беларускіх даследаванняў Інстытуту Еўропы Расейскай акадэміі навук Мікалая Мяжэвіча, перадало наступнае:
«Па каэфіцыенце жыцця, па асноўных паказнік сацыяльнай жыцця грамадзяне ў Рэспубліцы Беларусь жывуць істотна лепш, чым у Эстоніі, Латвіі і Літве» – перадае «БелТА».
Цікава, што, робячы такія заявы, дырэктар Цэнтру беларускіх даследаванняў Інстытуту Еўропы РАН не спасылаецца ні на якую крыніцу. Мы, у адрозненне ад Мяжэвіча, звярнуліся да даступных крыніцах.
Міжнародны рэйтынг «Nambeo» па індэксе якасці жыцця, дзе ацэньваліся пакупніцкая здольнасць насельніцтва, бяспека, ахова здароўя, працягласць жыцця, паставіў Беларусь на 60-е месца, што ніжэй, чым усе тры названыя прыбалтыйскія краіны. Эстонія – на 11-м месцы, Літва – на 19-м, Латвія – на 30-м. Дарэчы, нават Украіна апярэдзіла Беларусь у рэйтынгу на адзін радок.

Рубрыка «хлусня ад Лукашэнкі»
«З 4 мільёнаў чалавек у Літве засталося толькі 1,5 мільёна» – заявіў Лукашэнка.
Насельніцтва Літвы ў 1990-м было каля 3,7 млн.чалавек. На пачатак 2021-га там налічвалася 2.8 млн. чалавек. Гэта значыць, Лукашэнка паменшыў насельніцтва Літвы больш, чым на мільён.
Прапагандыст Рыгор Азаронак падвёў вынікі педсавету, які прайшоў напярэдадні новага навучальнага года і асабіста ўкладу Лукашэнкі ў адукацыйны працэс Беларусі. На ягоную думку, Лукашэнка, адмаўляючыся ад рэфармавання сістэмы адукацыі супрацьстаіць дэбілізацыі нацыі.
«Беларусь адхіляе так званыя ліберальныя падыходы ў адукацыі, адна з нямногіх у свеце не падпарадкоўваецца пагібельнаму трэнду, які штучна навязваюць чалавецтву. Што такое ўсе гэтыя «балонскія сістэмы» і сусветныя стандарты? Чаму ў 1990-ыя сам Джордж Сорас не шкадаваў дзясяткі мільёнаў для беларускіх і расейскіх дзяцей?» – Азаронак заявіў у эфіры СТВ.
«Банапарт ці Напалеон? Хто вам больш падабаецца? Напалеон. Ён нармальны. Вось яны – плён сорасаўскай дабрачыннасці. А цяпер яго справу працягваюць «цыфравізатары» і «рэфарматары». Яны ўпарта навязваюць гэтыя стандарты. Яны хочуць, каб беларускі дзіця прачытаў не «На ростанях» Якуба Коласа, а твор №319 аўтара №8840» – працягваў Рыгор.
Каб ацаніць узровень падрыхтоўкі беларускіх школьнікаў і зразумець, якое месца наша сістэма адукацыі займае сярод іншых краін, Беларусь прыняла ўдзел у міжнародным тэставанні PISA.
«Мэтай праграмы PISA зʼяўляецца ацэнка і параўнанне нацыянальных сістэм агульнай сярэдняй (базавай) адукацыі... у рамках даследавання ацэньваюцца здольнасці навучэнцаў выкарыстоўваць набытыя да моманту заканчэння базавай школы веды і вопыт для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач у розных сферах чалавечай дзейнасці, зносін і сацыяльных адносін» – гаворыцца на сайце.
Даследаванне праводзіцца раз у тры гады сярод школьнікаў ва ўзросце 15 гадоў. Беларусь упершыню прыняла ўдзел у даследаванні ў 2018 годзе. Ацэньвалася чытацкая, матэматычная і прыродазнаўчая пісьменнасць школьнікаў.
Прычым пад «чытацкай пісьменнасцю» разумеецца здольнасць чалавека разумець, ацэньваць і выкарыстоўваць тэксты, асэнсоўваць іх і быць уцягнутым у працэс чытання. Гэта як раз тое, за што дбае Рыгор Азаронак.
Па здольнасці асэнсоўваць і ацэньваць тэксты беларускія школьнікі занялі 36-е месца з 77 краін. Краіна саступіла ўсім краінам-суседкам, за выключэннем Украіны. Эстонія і Польшча і зусім увайшлі ў першую 10-ку, а ўзначалілі рэйтынг кітайскія школьнікі. Вынік Беларусі апынуўся на 10 пунктаў ніжэй, чым у сярэднім у краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця – гэта значыць, дэмакратычных краін з рынкавай эканомікай. Прыкладна на такім жа ўзроўні пісьменнасць беларускіх школьнікаў па матэматыцы і натуральных навуках.

Джордж Сорас адкрыў свой фонд у Беларусі ў 1992 годзе, а ў 1997 годзе яго дзейнасць была спыненая. Фонд праіснаваў 5 гадоў, з тых часоў да тэставання PISA прайшоў 21 год, вырасла цэлае пакаленне дзяцей. У 2008 годзе Лукашэнка адмяніў рэфармаванне школы і адмовіўся ад 12-гадовай адукацыі. 10 гадоў, як школа выйшла з-пад уплыву »пагібельных трэндаў, навязаных чалавецтву«. Дык можа не Сорас і не рэфарматары вінаватыя ў тым, што беларускія школьнікі па ўменні асэнсоўваць прачытанае слабей амаль усіх краін у рэгіёне?