Вольга Ратмірава

Кіраўніца аддзелу расследаванняў.
У журналістыцы з 2012 года. Аўтарка і вядоўца юрыдычнай праграмы на дзяржаўным тэлеканале СТВ да 2019 года. Ужо там «даставала» нядбайных чыноўнікаў і нядобрасумленных бізнесменаў. У 2019 годзе прыйшла ў Беларускі расследавальніцкі цэнтр. У 2021 годзе атрымала прэмію «Вольнае слова» за расследаванне пра фэйкавыя беларускія супрацьракавыя лекі. Працавала над расследаваннямі з OCCRP, «New York Times», «15min», «Праект», «СХЕМЫ».
Кіруюся падыходам «нашыя расследаванні не павінны праходзіць бясследна для тых, пра каго мы гаворым».