Правілы выкарыстання матэрыялаў «Беларускага расследавальніцкага цэнтру»
Перадрукоўка матэрыялу цалкам магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звязацца з намі можна, напісаўшы сюды.
Пры перадруку публікацыі цалкам у першым абзацы пазначце аўтарства БРЦ з актыўнай спасылкай на старонку арыгінальнага артыкула. Спасылка мусіць быць адкрытай: не мець атрыбуту nofollow альбо любых іншых параметраў, якія могуць перашкодзіць індэксацыі. Уносіць змены ў тэкст для перадруку забаронена.
Без дазволу рэдакцыі можна перадрукаваць не больш за 30% тэксту і выкарыстаных у ім графікаў ды іншых ілюстрацый. У першым абзацы неабходна пазначыць аўтарства БРЦ з актыўнай спасылкай на старонку арыгінальнай публікацыі. Лінк мусіць быць адкрытым: не мець атрыбуту nofollow альбо любых іншых параметраў, якія могуць перашкодзіць індэксацыі. Уносіць змены ў тэкст для перадруку забаронена.
Пры выкарыстанні фрагмента матэрыялу ў якасці цытаты неабходна пазначыць аўтарства БРЦ з актыўнай адкрытай спасылкай на старонку арыгінальнай публікацыі ў месцы цытавання. Уносіць змены ў цытаваны тэкст забаронена.
Пры рэрайце матэрыялу неабходна ў першым абзацы спаслацца на БРЦ як на крыніцу інфармацыі, выкарыстоўваючы актыўны адкрыты лінк на старонку арыгінальнай публікацыі.
Відэа можна выкарыстоўваць праз спасылку або код з YouTube БРЦ з тэкставай пазнакай «Відэа “Беларускага расследавальніцкага цэнтру” (БРЦ)». Запампоўваць відэа ў іншыя плэеры ці каналы на YouTube забаронена.
Выкарыстанне фотаздымкаў, якія БРЦ набыў у агенцыяў (напрыклад, Reuters, AP, PAP ці іншых), забаронена. Іх лёгка адрозніць ад фота ці іншых ілюстрацый БРЦ: мы заўсёды падпісваем крыніцу. Пры выкарыстанні фотаздымкаў, графікаў ды іншых ілюстрацый БРЦ неабходна пазначыць аўтарства ў подпісе наступным чынам:«Фота/графіка/ілюстрацыя “Беларускага расследавальніцкага цэнтру” (БРЦ)».
Пры размяшчэнні спасылкі на перадрукаваны цалкам або часткова тэкст у сацыяльных сетках або мэсэнджарах неабходна даць спасылку на акаўнт БРЦ на адпаведнай платформе.