У беларускай эканомікі сімптомы перагрэву без перагрэву
«Які аргумент вылучае [першы намеснік міністра эканомікі Андрэй] Картун на карысць таго, што перагрэву няма? Вытворчыя магутнасці загружаныя менш чым на 80%. Чаму ён кажа пра 80%? Таму што больш чым паўгода яны знаходзяцца на ўзроўні каля 70%. Апошнія дадзеныя акурат 26 жніўня на пытанне НДІ Мінэканомікі — 71%.
І ён кажа: "Ну, раз у нас менш за 80%, значыць, ёсць запас, значыць, яны яшчэ могуць выдаць і ўсё будзе ў парадку". Адразу зразумела, што гэты аргумент не коціць. <...>
І тое, што ён (працэнт загружанасці — рэд.) па-ранейшаму каля 70% боўтаецца і ніяк не расце, кажа пра тое, што гэтыя 70%, лічы, і ёсць поўная загрузка эканомікі. Я думаю, што гэтыя 30% пакінутых вытворчых магутнасцяў проста не могуць выпускаць тое, што трэба рынку. Альбо не той асартымент, альбо не тая якасць».
Попыт перавышае прапанову, а Нацбанк ухіліўся ад дыскусіі
«Я ў апошні час усё больш пачынаю схіляцца да таго, што Нацбанк не проста ўхіліўся ад дыскусій адносна перагрэву. Ён наогул, такое адчуванне, ухіліўся ад якой-небудзь уласнай палітыкі ў гэтым сэнсе. Гэта значыць рост крэдыту эканомікі суправаджае рост інвестыцыйнага попыту, які стымулюецца не манетарнымі, галоўным чынам, метадамі. Манетарны стымул, калі мы глядзім на ўплыў інфляцыі, паступова памяншаецца. А ў асноўным — гэта бюджэтны механізм.
Гэта бюджэтныя выдаткі, гэта тыя самыя дырэктыўныя інвестыцыі. І як раз такі рост усіх гэтых грашовых агрэгатаў, проста, што называецца, суправаджае вось гэтыя вось рэчы».
Аб праблемах бюджэтных стымулаў у Расеі і пакутах сельскай гаспадаркі
«Падзенне продажаў трактароў МТЗ на расейскім рынку — феномен не толькі ў тым, што там вялікая колькасць пачынае з'яўляцца і кітайцаў, і ўсяго, чаго хочаш. А гэта яшчэ і сітуацыя ўнутранага схлопвання расейскага попыту. <...>
Барацьба з інфляцыяй у Расеі, якая дасягае 9%, з дапамогай працэнтных ставак. Яны інфляцыю выдаткаў лічаць следствам інфляцыі попыту. <...> Па ідэі, дзяржава павінна сваімі грашыма дапамагаць тады, калі ў прыватнікаў дрэнна. Але тут жа іншая гісторыя. Ён атрымлівае залішнія даходы бюджэту, калі эканоміка і так разагрэта. І гэта прыводзіць да таго, што ў эканоміцы з'яўляюцца не адчувальныя да працэнтных ставак сектары.
Для таго, каб вярнуць інфляцыю ва ўзровень як-кольвек прымальны — 5-4% для Расеі (гэта па-ранейшаму шмат, але гэта не 9%), для гэтага працэнтныя стаўкі павінны быць на ўзроўні цяперашніх 18%, а, можа быць, і вышэй, на працягу доўгага тэрміну.
А праз тое, што гэты цяжар раскладваецца не на ўсіх раўнамерна — хтосьці абаронены, то хтосьці пакутуе мацней, у нейкіх сектарах гэтыя рэчы пачынаюць адбівацца ўжо зніжэннем попыту. І ў прыватнасці гэта сельгасвытворцы».
Сэканд-хэнд з Еўропы забаранілі, але «Беллегпрам» не радуецца
«Я бачыў тры афіцыйныя рэакцыі: Мытны камітэт, МЗС і "Беллегпрам".
МЗС кажа: "Ну, мы ж хуценька замясцім, у нас жа ўсё сваё ёсць". А [старшыня канцэрну "Беллегпрам" Таццяна] Лугіна неяк асцярожнічае ў гэтым пытанні. І тут ты пачынаеш разумець, што ўся размова пра сэканд-хэнд была ў рэчаіснасці вельмі прыгожым апраўданнем таго, чаму ў нас дрэнна з "Беллегпрамам". Таму што сэканд-хэнд перашкаджае. <...>
І высвятляецца, што яны не змогуць, хутчэй за ўсё, гэтыя нішы закрыць. Па-першае, такога павелічэння аб'ёму вытворчасці не атрымаецца, у тым ліку і таму, што рабочых рук не хапае. А па-другое, вы не зможаце гэта зрабіць так танна, як гэта было».
Пра роўна-няроўныя ўмовы гаспадарання
«Самае загадкавае — перамовы Лукашэнкі з Пуціным. Высветлілася, што галоўная размова была — пастаўкі нафты расейскай у Беларусь. Што, наогул, добра было б перагледзець формулу цэнаўтварэння з улікам знешніх абставінаў, якія змяніліся.
Па нафце вы дамагліся роўных умоваў гаспадарання. <...> А якія ж знешнія абставіны змяніліся? Беларусь на чым зарабляла? На тым, што пасля пачатку вайны рэзка пашырыўся дысконт паміж [гатункамі нафты] Brent і Urals. Мы пра гэта распавядалі — да $30 даходзіў за тону. Гэта была вялікая даволі розніца. Апошні год ён (дысконт — рэд.) пачынае моцна скарачацца, настолькі, што ўжо гэта часам менш за $10.
Мы пачынаем плакацца. А чаму? А таму што вось гэтая маржа, на якой можна было зарабіць, стала менш. Што ў перакладзе на рускую мову азначае, што мы хлусілі, калі казалі, што нам патрэбныя роўныя ўмовы».