2 месца
Тэкст Станіслава Івашкевіча «Як зброя з Беларусі патрапіла ў рукі сірыйскім паўстанцам?».
Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
«Беларуская асацыяцыя журналістаў» абʼявіла вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова» за 2018 год. Кіраўнік каманды Беларускага расследавальніцкага цэнтру «Новая зямля» Станіслаў Івашкевіч заняў другое месца ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне».
Тэкст Станіслава Івашкевіча «Як зброя з Беларусі патрапіла ў рукі сірыйскім паўстанцам?».
«Беларуская асацыяцыя журналістаў» абʼявіла вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова» за 2019 год. Кіраўнік каманды Беларускага расследавальніцкага цэнтру «Новая зямля» Станіслаў Івашкевіч заняў другое месца ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне».
Тэкст Станіслава Івашкевіча «Як энергетыкі распільваюць грошы на ачыстку кацельных»
Праграма журналісцкіх расследаванняў «Давайце разбірацца» была прызнаная публіцыстычнай праграмай году. Сярод пастаянных аўтараў праграмы – сябры каманды Беларускага расследавальніцкага цэнтру «Новая зямля»
«Беларуская асацыяцыя журналістаў» абʼявіла вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова» за 2020 год. Кіраўнік каманды Беларускага расследавальніцкага цэнтру «Новая зямля» Станіслаў Івашкевіч і журналіст тэлеканалу «Белсат» Дзмітрый Міцкевіч занялі першае месца ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне».
Тэкст Станіслава Івашкевіча і Дзмітрыя Міцкевіча «Як сябры Лукашэнкі выводзяць грошы ў афшор»
Беларуская асацыяцыя журналістаў 10 снежня агучыла вынікі творчага конкурсу «Вольнае слова» за 2021 год. На разгляд журы былі пададзеныя больш за 300 працаў. Першыя месцы ў самых прэстыжных намінацыях атрымалі сябры каманды Беларускага расследавальніцкага цэнтру
Цыкл рэпартажаў Станіслава Івашкевіча пра фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах 2020-га года ў Беларусі
Вольга Ратмірава за матэрыял пра карупцыю ў медыцыне
Конкурс праводзіўся «Беларускай асацыяцыяй журналістаў» пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў
Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, Вольга Альхіменка ўзнагароджаныя за расследаванне «Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае страты за кошт беларускага бюджэту»
На цырымоніі ўзнагароджання дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адзначыў, што прэмія Станіславу Івашкевічу ўручаецца «за яго непахісную прыхільнасць барацьбе з карупцыяй і ўзмацненню ўздзеяння санкцый супраць Расеі і Беларусі».
Узнагароду ў намінацыі “Аналітычная журналістыка” атрымаў журналіст БРЦ Аляксей Марцінкевіч за тэкст “Ці паўплывае зняцце санкцый з беларускіх калійных угнаенняў на сусветны голад? Хто прасоўвае гэты наратыў у ААН?”.
Прэмія Кшыштафа Міхальскага заснавана Інстытутам гуманітарных навук у Вене і пасольствам Аўстрыі ў Польшчы для беларускіх журналістаў у выгнанні.
Відэааналітыка Аляксея Марцінкевіча, Марыны Волкавай і Станіслава Івашкевіча «Зняцце санкцый з беларускага калію выратуе свет ад голаду? Разбіраемся, ці так гэта і пры чым тут "літоўскі след"».
Конкурс «Вольнае слова» з 2008 года праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў, каб адзначыць прафесіяналізм аўтараў беларускіх медыяў і падтрымаць іх намаганні па абароне прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
Расследаванне Аляксея Карпекі, які працаваў над ім у камандзе БРЦ, «Карумпаваны рыцар. Якімі бізнесамі валодае і навошта афармляе іх на ксяндза набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Зайцаў».
Конкурс «Вольнае слова» з 2008 года праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў, каб адзначыць прафесіяналізм аўтараў беларускіх медыяў і падтрымаць іх намаганні па абароне прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.