Палітыка прыватнасці
БРЦ выкарыстоўвае сэрвісы кампаніі Google, у прыватнасці Google Analytics, для атрымання абязлічанай статыстыкі аб узаемадзеянні карыстальнікаў з матэрыяламі сайта. Для гэтага, як і большасць сайтаў у інтэрнэце, БРЦ выкарыстоўвае cookie.
Файлы cookie – гэта невялікія фрагменты дадзеных, якія сайты захоўваюць у вашым браўзеры, каб «запомніць» вас. Дзякуючы cookie сайт можа пазнаваць карыстальніка і падладжвацца пад яго запыты.
Cookie ствараюцца аўтаматычна і захоўваюцца на прыладах карыстальнікаў. Вы можаце адключыць іх выкарыстанне і выдаліць ужо захаваныя файлы праз наладкі вашага браўзера або з дапамогай іншых праграм. Звярніце ўвагу, што такія наладкі неабходна прымяніць ва ўсіх браўзерах, якімі вы карыстаецеся – як на кампутары, так і на мабільных прыладах.
Калі вы заходзіце на сайт БРЦ з Беларусі, мы рэкамендуем адключыць выкарыстанне cookie і не захоўваць гісторыю ўзаемадзеяння з сайтам. Па магчымасці выкарыстоўвайце VPN і рэжым інкогніта ў браўзеры – гэта дапаможа абараніць вашу канфідэнцыяльнасць.