Пра шлях украінскіх царкоўных раскольнікаў, па якім мае намер ісці Талін, гаворка ішла 11 жніўня 2024 года ў эфіры перадачы «Вакол планеты».
«МУС краіны [Эстоніі] пагражае закрыццём эстонскай праваслаўнай царквы за адмову пераходзіць у падпарадкаванне Канстанцінопальскага патрыярхату. Ведамства яшчэ вясной заклікала праваслаўныя прыходы аддзяліцца ад Маскоўскага патрыярхату. Гучалі таксама намеры прызнаць Рускую праваслаўную царкву тэрарыстычнай арганізацыяй, а яе дзейнасць — ерассю. Забыўшыся, што ў Эстоніі праваслаўе вызнае палова насельніцтва», — паведаміла вядоўца Дар'я Тарасава.
Паводле перапісу насельніцтва Эстоніі ў 2021 годзе, праваслаўе — сапраўды самая распаўсюджаная канфесія ў краіне. Яго вызнаюць больш за палову вернікаў. На другім месцы — лютэранства. Але толькі траціна ўсіх жыхароў краіны тады аднесла сябе да якога-кольвек веравызнання. Амаль 60% сказалі, што яны — атэісты.
Праваслаўных у Эстоніі налічылі 16%. Прычым сярод этнічных эстонцаў праваслаўных толькі 3%. Астатнія праваслаўныя — гэта нацыянальныя меншасці.