Кіраўнік тэлеканалу АНТ Марат Маркаў 21 лютага ў эфіры «Альфа Радыё» распавёў, чаму ў Еўропе фермеры, якія страйкуюць, выліваюць на адміністрацыйныя будынкі гной.
«Кошты, якія на сённяшні дзень існуюць у канадскай Nutrien, у манапаліста на рынку сёння, яны ўзнялі ў два разы за адзін раз. І гэтыя кошты непад'ёмныя для вялікай колькасці фермерскіх гаспадарак. Адкуль у іх столькі гною з'явілася, якім яны ўгнойваюць вуліцы еўрапейскіх гарадоў? Яны вымушаныя гэтым гноем угнойваць свае палі», — заявіў ён.
Кошт хлорыстага калію на рынку вырас удвая ў 2021 годзе. Адна з прычын — гандлёвыя абмежаванні на беларускі калій (БРЦ распавядаў, як Беларусь абыходзіць гэтыя санкцыі). Пасля пачатку вайны да іх далучыліся абмежаванні на расейскі калій. У выніку яго кошт вырас яшчэ прыкладна ўдвая. Але, дасягнуўшы піку ў красавіку – траўні 2022 года, кошты пачалі зніжацца і падалі ўвесь мінулы год. На люты 2024 года яны вярнуліся да ўзроўню трохгадовай даўніны.