Паводле яго слоў, у Беларусі ёсць усе шансы выйграць у еўрапейскі судах, калі яна вырашыць пакараць Польшчу і Літву за бесчалавечнае стаўленне да мігрантаў.
«Я хацеў бы скарыстацца тым, што ў нас ёсць прафесар права. Спадар прафесар, вось нашыя эксперты Беларускага саюза журналістаў, разгледзеўшы гэтыя выпадкі, кажуць, што там ёсць прыкметы такога злачынства супраць чалавечнасці як гвалтоўная дэпартацыя. Гэта складана даказаць? Гэта ўвогуле магчыма даказаць?
Вядома, гэта можна даказаць. Я пагадзіўся б шмат у чым з калегам, але насамрэч ёсць моманты, дзе міжнароднае права можа дапамагчы.
Паводле яго ацэнак, санкцыі для Беларусі - гэта падарунак лёсу. Міжнароднае арбітражнае права дазволіць засудзіць ЕС і пакрыць усе страты Беларусі ад санкцый нават з працэнтамі... Насамрэч усе гэтыя эканамічныя страты - іх можна ўзяць у два разы больш. Вы бераце ўвесь прыбытак, які быў - памнажаеце яго на два. Плюс прадукцыю не трэба вырабляць і прадаваць. Гэта - выгада. Падарунак прама нейкі. Гэта падарунак лёсу. Гэтаму суду ўвогуле ўсё па барабане. Яму важна свабода гандлю. Вось гэта яму важна».
Хто ж на самой справе такі Станіславас Томас? Ці часта ён выйграе падобныя справы? Пра сябе на сваім сайце ён піша без сціпласці:
«У дзяцінстве ён быў вундэркіндам - скокнуў з 6 на 8 клас...Мае 2 ступені бакалаўра, 3 ступені магістра права... пажыццёва атрымаў 3 званні прафесара з 3 універсітэтаў... на розным узроўні гаворыць на 15 мовах, а тэст ДНК выявіў у Станіслава так званы "ген генія"».
Літоўскія журналісты праводзілі сваё расследаванне па біяграфіі Станісловаса Томаса і не знайшлі пацверджання гэтым звесткам.
Напрыклад, іх абурыла, што Станіслаў прадстаўляўся ў СМІ адвакатам, але пры гэтым ён не меў адвакацкай ліцэнзіі Літвы. А ў 2016 годзе Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) назаўжды забараніў яму прадстаўляць заяўнікаў ці іншым чынам дапамагаць ім у справах.
Для прадстаўлення інтарэсаў заяўнікаў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека патрэбна ліцэнзія адваката, выдадзеная ў адной з краінаў Рады Еўропы. У Томаса гэтага няма.
Пазней адбыўся скандал з літоўскімі пенсіянерамі. Станісловас Томас прапанаваў ім скінуцца па 50 еўра на еўра паслугі, каб падаць пазоў у Еўрапейскім судзе па правах чалавека на невялікі памер пенсій.
Пракуратура нават праводзіла праверку па заявах пацярпелых, але не знайшла пацверджання, што на пенсіянераў, якія перавялі яму грошы, аказваўся ціск.
Увогуле, БТ выкарыстоўвала ў сваім эфіры, як аналіз эксперта, меркаванне чалавека з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй.