Антыфэйк / фактчэк

05 ліпеня

«ЖС Premium» распавёў пра страты УСУ са спасылкай на відэа інструктара па ёзе. Каманда WTF праверыла гэты інсайд

Журналісты Weekly Top Fake напісалі Аксане Таран.

Аўтары:
Рэдактары:
Дата з'яўлення фэйка: 25.06.2024
Тэлеграм-канал «ЖС Premium» распавёў пра баявыя страты УСУ. Лічбу аўтары пачулі нібыта ў анонсе ўсеагульнай медытацыі на перараджэнне аднаго мільёна загінулых украінскіх салдат, якую правядзе майстар па ёзе Аксана Таран. Каманда Weekly Top Fake звязалася з інструктарам.

Відэа з анонсам медытацыі на перараджэнне мільёна загінулых на фронце ўкраінцаў «ЖС Premium» апублікаваў 25 чэрвеня 2024 года.

«Усе так узрадаваліся, што ніхто нават з радасці не заўважыў, што “ёгіня” агучыла баявыя страты краіны. Яна, вядома, не ваенны і не афіцыйная асоба, але гэтая яе агаворка вельмі сімвалічная. Проста народ у краіне ўжо прыкладна ўяўляе сабе вось такую лічбу людскіх страт. І яна нікога ўжо не здзіўляе і не палохае», — гаворыцца ў подпісе да відэа.

У роліку, які апублікавалі аўтары «ЖС Premium», няма голасу Аксаны Таран, за кадрам кажа мужчына. У інстаграме інструктара таксама няма інфармацыі пра такую медытацыю. 

Журналісты Weekly Top Fake напісалі Аксане Таран. Яна адказала: «Гэта фэйк. Я нічога такога не публікавала. Гэта ўсё фабрыкацыя».