Пра ільготнае жыллёвае будаўніцтва, тэмпы яго росту і беларускі сацыялізм Рыгор Азаронак распавёў 19 жніўня 2024 года ў праграме «Азаронак. Наўпрост».
«Быў сацыялізм: і дамы ўсім будавалі бясплатна, і кватэркі ўсім раздавалі бясплатна. Ну, а цяпер мы ўсе, на жаль, акунуліся ў капіталізм. І толькі ў Беларусі бацька яго стрымлівае, што называецца, у стрэмені трымае. Чаму? Таму што ўсе гэтыя ільготы, пра якія мы казалі, будаўніцтва жытла, яно ў нас пастаянна ў квадратах расце», — сказаў вядоўца праграмы.
Паводле звестак Белстата, жыллёвае будаўніцтва для ільготнікаў скарачаецца. За апошнія 18 гадоў для тых, хто мае патрэбу, сталі будаваць прыкладна на 30% менш квадратных метраў. У 2006 годзе плошча такога жытла дасягала 2,2 млн кв. м, а ў 2023-м — 1,6 млн.
Яшчэ больш скарацілася будаўніцтва жытла з дзяржпадтрымкай. За 9 гадоў — на 37%.
У 2015 годзе 33 тысячы грамадзян, якія маюць патрэбу, палепшылі свае жыллёвыя ўмовы, а ў 2023 — 24 тысячы, гэта значыць на 9 тысяч менш.