«У Беларусі распачата пад 5 тысяч крымінальных спраў, звязаных з экстрэмізмам, тэрарызмам і іншымі «гуляла, гуляю і буду гуляць». Насельніцтва ў нас 9,5 млн.чалавек. А ў Казахстане амаль 19 млн. цяпер падзеліце 10 казахскіх тысяч на 19, а 5 беларускіх – на 9,5. Няўжо аднолькава атрымліваецца?»
Мукавозчык падвёў да таго, што доля пратэстоўцаў у краінах заўсёды прыкладна аднолькавая.
«Ніякага фокусу тут няма: проста мізэрны адсотак людзей, якому грамадства павінна даваць па «алге», прыкладна аднолькавы. У постсавецкіх краінах так дакладна», – працягнуў ён.
Вось толькі ў формуле супрацоўніка дзяржаўнага СМІ выйшла памылачка. У Казахстане пасля пратэстаў затрымалі каля 10 тысяч чалавек. Агульная колькасць «тэрарыстаў», паводле ацэнак прэзідэнта Казахстану, – 20 тысяч.
У Беларусі пасля дэманстрацый затрымалі больш за 30 тысяч чалавек (гэтая лічба гучала ў СМІ яшчэ ў 2020-ым годзе) вядома, што затрыманні працягваюцца і па гэты дзень.
Заўважым, што гэта ў асноўным былі мірныя пратэстоўцы. А крымінальных спраў, звязаных з падзеямі ў Беларусі пасля выбараў, завялі каля 5 тысяч.
Калі ўжо параўноўваць лічбы, то формула Мукавозчыка павінна выглядаць так: 9,9 тыс. затрыманых / 19 млн. насельніцтва ў Казахстане. І 30 тыс. затрыманых / 9,5 млн.насельніцтва ў Беларусі. Перавага на баку Беларусі як мінімум у 6 разоў.
Прэзідэнт Казахстану ўжо абвясціў, што мірных пратэстоўцаў чапаць не будуць, што адрознівае яго ад Лукашэнкі. А значыць: па колькасці затрыманых Казахстану Беларусь у тэорыі не пераскочыць.