«Мерапрыемства павінна стаць першым мультыспартовым спаборніцтвам, якое будзе ўключаць у сябе выступы па 25 летніх відах спорту (як алімпійскіх, так і тых, што не ўваходзяць у праграму Алімпіяд)», — напісаў партал sport.ru 18 лістапада 2023 года.
Першыя спаборніцтвы, падобныя і па сутнасці, і назвай, — «Сяброўства–84» прайшлі з 6 чэрвеня па 22 ліпеня і з 16 жніўня па 16 верасня 1984 года. Іх падтрымалі 9 дзяржаў сацыялістычнага лагеру (СССР, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, КНДР, Куба, Манголія, Польшча, Чэхаславакія), якія да гэтага байкатавалі Алімпійскія гульні ў Лос-Анджэлесе (скончыліся за два тыдні да «Сяброўства–84»). Спаборніцтвы праводзіліся ва ўсіх алімпійскіх відах спорту, акрамя футбола. Таксама ў праграме былі тры неалімпійскія віды — барацьба самба, настольны тэніс і тэніс.