«Незадаволенасць дзеяннямі заходніх краін усё больш распаўсюджваецца па Еўропе. У Лондане перад пасольствам Польшчы прайшла масавая акцыя ў падтрымку бежанцаў на беларуска-польскай мяжы. Людзі патрабавалі, каб польскія ўлады спынілі гвалт і далі людзям магчымасць трапіць у Нямеччыну. Аднак польскія дыпламаты просьбы не пачулі» – заявілі ў эфіры «Беларусь-1».
Цікава, раз акцыя была такой масавай, то чаму на фота з гэтага мерапрыемства намалявана толькі некалькі дзясяткаў чалавек?
Мы правялі сваё расследаванне і ўсталявалі, што акцыя ў падтрымку бежанцаў перад пасольствам Польшчы ў Лондане сапраўды праходзіла. Яе арганізавала Міжнародная федэрацыя іракскіх уцекачоў. На сваёй старонцы ў Facebook яны выклалі справаздачу аб гэтай акцыі і нават распавялі, што скандавалі пад сценамі амбасады. Лозунгі былі наступныя:
1) Ганьба Польшчы.
2) Правы бежанцаў – гэта правы чалавека.
3) Адкрыйце мяжы зараз!
4) Польшча і Беларусь адказныя за смерць бежанцаў.
Высветлілася, што пратэстоўцы незадаволеныя не толькі дзеяннямі Польшчы і іншых заходніх краін, але яшчэ і дзеяннямі самой Беларусі, на тэрыторыі якой гінуць уцекачы. Вось толькі пра гэта тэлеканал «Беларусь-1» вырашыў не гаварыць.
А яшчэ схлусіў, што еўрапейскія дыпламаты не пачулі просьбаў удзельнікаў акцыі. Самі пратэстоўцы паведамлялі, што прадстаўнік Федэрацыі іракскіх уцекачоў перадаў ліст прэм'ер-міністру Польшчы. Ну і зразумела, насуперак сказанага па «Беларусь-1», у ім не было патрабаванні пусціць бежанцаў менавіта ў Нямеччыну. Пратэстоўцы прасілі «размеркаваць іх па еўрапейскіх краінах».