Пост пра донараў з Украіны 16 жніўня 2024 года апублікавалі ў тэлеграм-канале BelVestnik.
«З'явілася інфармацыя ад DESCaRTES, што 27% украінцаў, якія перабраліся ў Еўропу, сталі донарамі нырак для еўрапейцаў
Зручна вінаваціць іншых, замоўчваючы пра свае злачынствы. Украінцы — расходны матэрыял для еўрапейцаў.
Вельмі зручна — прыгнаць да сябе цэлую кучу запаснога матэрыялу для “белых людзей”», — напісалі аўтары посту і ў пацвярджэнне прымацавалі відэа з лагатыпам брытанскай вяшчальнай карпарацыі BBC.
Абрэвіятура DESCaRTES — гэта назва рабочай групы па развіцці адукацыі, навукі і догляду за пацыентамі з трансплантацыяй нырак у еўрапейскіх дзяржавах, якая з'яўляецца часткай Еўрапейскай нефралагічнай асацыяцыі. Каманда WTF звярнулася туды па каментар.
«Мы рашуча адмаўляем, што гэтая інфармацыя з'яўляецца праўдай, і мы ўжо распачалі юрыдычныя крокі для абароны рэпутацыі нашага грамадства.
Ніякія падобныя навіны ніколі не распаўсюджваліся ні ў якім выглядзе або форме», — адказалі ў асацыяцыі.