Навязванне ЗША ветракоў абмяркоўвалі 23 сакавіка 2024 года ў «Клубе рэдактараў».
«Колькі мы ні глядзелі сюжэтаў пра Амерыку — мы не бачылі там такіх выдатных пейзажаў, як у Нідэрландах з ветракамі. Вось няма! Ну няма! А чаму няма? Таму што, зноў жа, з майго пункту гледжання, гэта добра прадуманая не тое каб афёра, а барацьба з канкурэнтамі. Вось яны навязалі Еўропе дарагую, апрыёры дарагую электраэнергію», — разважае Дзмітрый Жук.
Гэта не так. У ЗША досыць шмат пейзажаў з ветракамі.
Гэта цэнтр ветраэнергетыкі Альты ў Каліфорніі — найбуйнейшы берагавы ветраэнергетычны праект у ЗША.
А гэта — ветраная электрастанцыя на перавале Сан-Гаргоніа, таксама ў Каліфорніі.
Багаты на ветракі і Тэхас, там знаходзіцца другая па велічыні ветраферма ў краіне.
У рэйтынгу краін-вытворцаў энергіі ветру — ЗША на другім месцы ў свеце. А на першым — Кітай. На яго долю прыпадае 40% сусветнай магутнасці ветрагенератараў, усталяваных на зямлі, і 50% — у моры.