Аляксандр Лукашэнка 25 верасня 2025 года ўзяў удзел у Глабальным атамным форуме ў Маскве, а ў Нацбанку стварылі групу з ужытковай скіраванасцю, якая будзе аналізаваць сітуацыю ў эканоміцы. Што гэта значыць і як адабʼецца на нашым дабрабыце, эканамічны эксперт Сяргей Чалы і журналістка Вольга Лойка абмеркавалі ў шоу «Чалы: Эканоміка». Публікуем урыўкі гутаркі.
Пра тавары, паслугі, людзей і заробкі
«Зразумела, што даклад [прэмʼер-міністра Беларусі Аляксандра] Турчына ніяк не быў злучаны з прыездам кітайскага інспектара па дысцыпліне. Абсалютнае супадзенне. Трэба было тэрмінова пагаварыць пра касякі ўрада. Там вельмі такі пацешны момант, які кажа пра тое, як Лукашэнка сабе ўяўляе, што такое эканоміка.
Ён, натуральна, пачаў казаць пра тое, што ВУП быццам расце, але прасядае прамысловасць. І экспарт тыпу асеў на 2,5%. Ну, мы ведаем, Расея, складаная праблема, трэба выжываць. Турчын кажа: не, пачакайце, паглядзіце, вось жа ў мяне там дадзеныя свежыя. Сапраўды, Нацбанк падбіў баланс вонкавага гандлю. І там сальда зменшылася на 100 мільёнаў у параўнанні з тым, якое было сумарнае па выніках 6 месяцаў, а не 7. І за кошт менавіта экспарту паслуг.
Лукашэнка кажа: не, ну, паслугі… “Тавары – гэта людзі. Гэта працоўныя калектывы, заработная плата”. Хочацца сказаць, а паслугі – гэта не людзі, не працоўныя калектывы, не заработная плата? Яны што, нічога не вырабляюць, дададзенага кошту не ствараюць? То бок, заробкі за гэта не атрымліваюць?»
Хто каго будзе кантраляваць
«Тры кірункі працы. Аналіз пэўных галін эканомікі і працэсаў, якія адбываюцца ў іх. Галін эканомікі. Нацбанк. Божа ты мый! Карацей, можна вывесці чалавека з ураду, але нельга вывесці ўрад з [былога прэмʼер-міністра, а цяпер старшыні ўправы Нацбанку Рамана] Галоўчанкі.
І мы (Нацбанк – рэд.) будзем прадметна апрацоўваць рэгіёны, па прыкладзе, у тым ліку, Аршанскага раёну, як гэта ў свой час тут было. Сфакусаванасць на вылучэнні абʼектыўных праблем, прапанова аптымальных варыянтаў. Будзем падсвятляць Лукашэнку рэальную карціну. …
Лукашэнка ж тлумачыў, чаму ён Галоўчанку прызначыў часткай Нацбанку. Таму што Галоўчанка перыядычна гнаў на Нацбанк, ён проста ў гэтым прызнаўся. Ён сказаў: а, ты яго крытыкуеш? На, ідзі, узначальвай! Галоўчанка патыкаўся, зразумеў, што ні хрэну не разумее. Што яны там мне кажуць? Нейкія агрэгаты грашовыя, хуткасць звароту, усё вось гэта. Галава пухне. … Дайце я нармальнай справай буду займацца. …
Лукашэнка пачаў апраўдвацца за тое, што ён прызначыў Галоўчанку, які ні хрэну не разбіраецца ў прадметнай сферы, у якой яго паставілі. Ён (Лукашэнка – рэд.) казаў: яшчэ ж у нас ёсць людзі, якія будуць аналізаваць дзеянні Нацбанку і тыпу яму (Галоўчанка – рэд.) там раіць. … І зараз гэта сістэма атрымлівае поўнае завяршэнне. То бок, некампетэнтнага ў гэтай сферы чалавека прызначаюць з тым, каб усё-такі хто разбіраецца за ім сачыў, з тым, каб той, які не разбіраецца, сачыў за тымі, хто разбіраецца, і фармаваў абсалютна абʼектыўную, незалежную думку. Гэта вось такі класічны fuck around.
Лукашэнка ж любіць, каб кожны кожнага аналізаваў, вось так па коле. Спачатку так было толькі з сілавікамі. Кожная структура сачыла за кожнай. І заўсёды можна было, калі цябе нехта пакрыўдзіў, знайсці таго, хто трахае тваю структуру, якая табе не падабаецца, і звяртацца ў яе. Трэба зараз тое ж самае рабіць у эканоміцы. Але гэта лагічна, агулам».
Праблема савецкай беларускай эканомікі
«Яшчэ раз: галоўная праблема палягае ў тым, што ў гэтай сістэме ёсць неадхільная неэфектыўнасць, якую яны спрабуюць нейкім чынам – знаходжаннем чароўнай формулы… Зрабіць выгляд, што яе няма. Ну, ты яе не выганіш так. То бок, вы спрабуеце развязваць сімптомы. А Турчын разумее, што, калі ён кажа пра збалансаванасць у эканоміцы, ён жа мае рацыю. І гэта глыбінная, прытым даўняя, вельмі даўняя праблема нерэфармаванай савецкай беларускай эканомікі».
Будаваць будзем, але спажыўцоў шукайце самі
«І, нарэшце, візіт Лукашэнкі да Пуціна. Лукашэнка кажа, ну, гэта ж атамны форум, нармальная тэма, самы час папрасіць “Росатом” не сыходзіць з Беларусі. У нас жа, кажа, яшчэ з першай атамнай станцыі ж засталіся грошы нявыкарыстаныя. Мы ж, кажа, зэканомілі. А там жа сітуацыя была якая? Ён думаў, што станцыя каштуе 6 [мільярдаў], а мы возьмем крэдыт у 10 мільярдаў, так? І неяк нам рэштка гэта дастанецца. А рускія зрабілі ўсе так, што гэта праходзіць... Ну, то бок, у Беларусі гэтыя грошы зусім не апынаюцца. Яны ходзяць толькі паміж рахункамі “Росатома” і падраднікаў. Беларускім будаўнікам толькі плацяць і ўсё. А самі вы грашамі не распараджаецеся. Ведаеш, як гэта крыўдна?
І вось ён кажа: а мы ж на гэтыя грошы можам як мінімум адзін энергаблок дакладна пабудаваць. Вось проста там, у Астраўцы. А калі ледзь-ледзь яшчэ накінеце... А Пуцін кажа: ну, праблем з фінансаваннем зусім няма, нават можам цэлую новую станцыю. І вось ён ізноў паўтарае гэту сваю ідэю, … што, давайце, яна будзе працаваць для вось гэтых акупаваных рэгіёнаў, вызваленых, як кажа Лукашэнка. І Пуцін яму: не, так у чым праблема, мы ж лёгка можам пабудаваць нават і не адну станцыю, былі б спажыўцы. Лукашэнка: пачакай-пачакай, якія спажыўцы? Я ж думаў, гэта вашы будуць спажыўцы! Ну, мы ж вам там... Ён кажа: але вы шукайце спажыўцоў. Увогуле, такая ідэя, што мы, вядома, будзем будаваць, ваша ж будзе, потым станцыя – абавязкі вашы. Спажыўцоў самі шукайце».