Індэкс дзелавога аптымізму
«Старшыня Вышэйшай каардынацыйнай рады Звязу юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” Андрэй Капыток па выніках штогадовага (не месячнага) індэксу дзелавога аптымізму на 22-й Асамблеі дзелавых колаў, як з'езд КПСС, расказаў, што ў Беларусі павялічыўся індэкс дзелавога аптымізму. І мне спадабалася фармулёўка: “Індэкс дзелавога аптымізму паказвае вынік умеранага скептыцызму і дамінавання стратэгіі плюса”.
Я не ведаю, што такое стратэгія плюса. Мабыць, вось што: “Значэнне індэксу дзелавога аптымізму вырасла ў плюсавай катэгорыі на 0,03%”. Памятаеш, як у свой час Нацбанк усталяваў курс з дакладнасцю да… і інфляцыю знаходзіў 9,99%. Раптам з'яўляліся лішнія значныя лічбы пасля коскі».
Што гэта было, Бэрымор?
«Да Лукашэнкі і Кітая. “Што гэта было, Бэрымор?” — гэта самае галоўнае пытанне, якое цяпер усіх займае. Таму што [першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай] Снапкоў так доўга падкрэсліваў, што гэта не дзелавы, не афіцыйны, не працоўны [візіт]. А там чатыры ўзроўні градацыі, і вось ніводны з іх. А гэта сяброўскі візіт. Сямейны візіт. Гарбаты папіць.
Апроч сяброўскага гэтага чаявання, дзе яны ў чарговы раз падкрэслілі сваю ўсепагоднасць сяброўства, за дзень да гэтага, самае дзіўнае мерапрыемства. … Калі проста не паказалі, з кім увогуле гутарка ідзе. І гэта, чамусьці, назвалі перамовамі з дзелавымі коламі.
Лукашэнка адзначыў, што бакі асабліва не афішуюць сустрэчы, якія адбыліся. І далей ідзе цытата простая: “З патрэбнымі для нас людзьмі, якія гатовы з намі працаваць”. Ну, вось так гатовы працаваць, што лепш пра гэта нікому не расказваць, не паказваць і не называць гэтых людзей. “Як Сі Цзінь Пін кажа, — апынаецца, гэта ўжо Сі Цзінь Пін таксама так кажа, — трэба рабіць усё хутка, спакойна, ціха. Так мы і працуем”. Карацей, гэта такая новая стратэгія.
Чаму Лукашэнка працуе з дакументамі і не названымі людзьмі? Поціск рукі па-ранейшаму моцны, усё ў парадку. [Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Кітаі Аляксандр] Чарвякоў у эфіры каналу СТБ распавёў… Ну, трэба ж неяк патлумачыць, што гэта было. І ён кажа пра тое, што, грунтуючыся на кітайскіх тэхналогіях, мы тым самым пераносім гэтыя, у сэнсе, іх інавацыйныя падыходы, у сваю эканоміку: “Кітайскі бок усяляк падтрымлівае нашы ініцыятывы і мы бачым іх адкрытасць у доступе і ў пошуку новых кірункаў”. У перакладзе на нармальную чалавечую мову: кітайскія тэхналогіі — гэта адзінае, на што зараз надзея ў беларускай эканомікі».
Беларускія ўлады адціскаюць бізнес
«Улады, здаецца, намераны адціснуць чарговую кампанію з замежным капіталам. Ну, як з замежным. Тым не менш. Гаворка ідзе пра аўтамабільны завод Unison. Прадпрыемства фігуруе ў спісе спраў пра вынятак маёмасці, які змешчаны на сайце Вярхоўнага суду.
У прынцыпе, там усе прадпрыемствы, якія апынаюцца... То бок, гэта адзіны зусім юрыдычны механізм, з дапамогай якога гэта ўсё адбываецца.
Коратка пра гэты самы Unison. І, увогуле, пра [Аляксея] Ваганава, які ўласнік быў. Ну, яно (прадпрыемства — рэд.) некалькі разоў змяняла назву, спрабавала... Увогуле, пачынаючы з Ford, ён быў адным з трох удзельнікаў гэтага супольнага прадпрыемства. Гэта таксама, дарэчы, асобная цікавая гісторыя. І потым ён пасля, калі Ford ужо пайшоў канчаткова, а ён пайшоў у Калінінград, як мы ведаем, збірацца на Расею. А гэта, дарэчы, была ж першая ластаўка.
Якая галоўная канкурэнтная перавага Беларусі? Неабсяжны расейскі рынак. Мы тут дамовімся лепш, чым у Расеі. Ну, і ў вас будзе магчымасць туды ўсё экспартаваць. А потым неяк высвятляецца, што не вельмі гэта працуе, таму што яны больш зацікаўлены ў тым, што сяброўства сяброўствам, але давайце лепш у нас. І ў выніку гэтак і адбылося».
Пра Wargaming і д'ябла
«Здавалася б, усё клас. То бок Wargaming застаецца кампаніяй, якая для ўсіх міжнародных таварышаў. І яго сапраўды ж звінавацілі ў тым, што ён фінансаваў, ну, канешне ж, не, што называюць, “кіеўскі рэжым”. Там ішло фінансаванне дабрачыннага фонду, які быў створаны пад эгідай [прэзідэнта Украіны Уладзіміра] Зяленскага. Але ўсё-такі. Але гэта рабілася публічна, яны гэтага не хавалі. І вось тут галоўная праблема: трэба ж было зігаваць. Трэба было, як іншыя кампаніі — сябе баранілі ад варожых...
Нельга быць напалову цяжарным. Нельга, вось, зігаваць неяк падпахай, разумееш? То бок, калі ўжо пачалі, абвесцілі экстрэмістамі. … То бок тут трэба, калі ўжо ты на бок д'ябла пераходзіш, то трэба быць наперадзе ўсіх».