
Гэты фэйк гуляў па інтэрнэце яшчэ ў 2015 годзе. Ужо тады Дуда ў сваім Тўітэр патлумачыў, што не мае да ўкраінскага Міхаіла Дуды ніякага дачынення.
«Поўная хлусня. Мой дзядуля – Алойзі Дуда жыў у Старым Сончы, быў мяхоўшчыкам і памёр 1 ліпеня 1992 года », – напісаў прэзідэнт Польшчы ў сваім Тўітэр.
Гэта абвяргае і біяграфія прэзідэнта Польшчы. У часопісе «Polityka» сам Дуда і яго бацька Ян падрабязна расказвалі пра свае карані. Іх сям'я родам з мястэчка Стары Сонч ва Украіне. Дзядулю звалі Алойзі, бабулю – Кніга, у іх было шасцёра дзяцей. Дзядуля працаваў мяхоўшчыкам у працоўным кааператыве, жылі бедна, а сямʼя была рэлігійнай. Ёсць нават фатаграфія маленькага Анджэя Дуды з яго дзядулем Алойзі. Ён памёр у 1992 годзе.
Што тычыцца ўкраінскага нацыяналіста Міхаіла Дуды, то польскі гісторык Гжэгажы Матыкі ў кнізе «Украінскія партызаны 1942-1960гг.» пісаў, што той скончыў жыццё самагубствам у 1950 годзе пасля сутыкнення з савецкімі разведчыкамі. Анджэй Дуда нарадзіўся толькі ў 1972 годзе, адпаведна, сумеснай фатаграфіі ў іх ніяк не магло быць.
Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Загадкавая смерць памочніка Байдэна
Насамрэч Фрэнсіс Андэрвуд — гэта персанаж Кевіна Спэйсі ў серыяле House of Cards ад кампаніі «Нэтфлікс».
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Беларуская прапаганда так засумавала па пратэстах, што ўжо сама пачала іх выдумляць
Журналісты тэлеканалу «Беларусь-1» выдалі пратэсты ў Браціславе 2020 года супраць антыковідных захадаў за пратэсты ў Славакіі супраць падтрымкі Украіны
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: На «Беларусь-1» у чарговы раз прадраклі крах долара
Пераконвае беларусаў палітычны аглядальнік з тэлеканалу «Беларусь-1» Аляксей Аўдонін