«А вось вы ведаеце, у нас лямантавалі пра ГУЛАГ, ГУЛАГ, ГУЛАГ. А ведаеце, калі ў турмах Расеі больш за ўсё народу сядзела? У 90-я гады. У 90-я гады найбольш сядзела народу, там нешта каля 3% ці 4% насельніцтва. ГУЛАГ – у 2 разы менш. Ну, нашыя змагары тупаватыя, яны нічога гэтага не ведаюць», – заявіў Азаронак.
Мы праверылі гэтае сцвярджэнне Азаронка, але чамусьці не знайшлі ніводнай лічбы, якая б гэта пацвярджала. Больш за ўсё зняволеных у СССР было ў 1950-м годзе – каля 2,7 мільёна чалавек. Пры гэтым у СССР жыло каля 180 мільёнаў чалавек. І калі падлічыць, то атрымліваецца, што «сядзела» з іх 1,5% адсотка насельніцтва.
Пасля распаду СССР, Расея дасягнула піка па колькасці зняволеных у 1999 годзе – тады ў месцах пазбаўлення волі былі амаль 1,1 мільёна чалавек. Гэта афіцыйныя дадзеныя Дзяржкамстату Расеі. Пры насельніцтве 147 мільёнаў – гэта толькі 0, 7%, а не 3-4%, як гэта атрымліваецца па падліках Азаронка.
Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Загадкавая смерць памочніка Байдэна
Насамрэч Фрэнсіс Андэрвуд — гэта персанаж Кевіна Спэйсі ў серыяле House of Cards ад кампаніі «Нэтфлікс».
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Беларуская прапаганда так засумавала па пратэстах, што ўжо сама пачала іх выдумляць
Журналісты тэлеканалу «Беларусь-1» выдалі пратэсты ў Браціславе 2020 года супраць антыковідных захадаў за пратэсты ў Славакіі супраць падтрымкі Украіны
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: На «Беларусь-1» у чарговы раз прадраклі крах долара
Пераконвае беларусаў палітычны аглядальнік з тэлеканалу «Беларусь-1» Аляксей Аўдонін