Кіраўнік «Беларусь-1» Іван Эйсмант абвінаваціў у нацызме ўкраінскі музычны гурт «Антыцела»

Кіраўнік «Беларусь-1» Іван Эйсмант абвінаваціў у нацызме ўкраінскі музычны гурт «Антыцела». Вось, што ён заявіў у праграме «Клуб рэдактараў»:

«Ну, і яшчэ адзін скрын. На касцы ўкраінскага войска заўважылі надпіс, які азначае «Кожнаму сваё» на нямецкай мове. Ну, вы ведаеце, што азначае такі надпіс».

А для тых, хто ўсё ж не ведае, патлумачыла ў сваім тэлеграм-канале Кацярына Ціхамірава – актыўная супрацоўніца «Беларусь-1». Яна выклала гэтую ж фатаграфію пасля свайго шэфа:

«Надпіс на шлеме ВСУшніка «Jedem das Seine»(«Кожнаму сваё») – нацысцкі лозунг, які размяшчаўся, напрыклад, на варотах у канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд».

У Эйсманта і Ціхаміравай паказана толькі частка гэтага фота і ў люстраным выглядзе. На ёй удзельнікі ўкраінскага гурта «Антыцелы». Яны сышлі ў тэрабарону, а фатаграфію ў форме выклалі ў сваім Instagram яшчэ 24 сакавіка. І, як бачыце, на іх здымках ніякіх надпісаў на касках няма. А вось яшчэ відэа, зробленае ў тыя ж дні і ў той жа форме. Там таксама няма ніякіх надпісаў – яе проста дамалявалі.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Польскі плот на мяжы забіў зубра

Плот, які Польшча ўстанавіла ўздоўж сваёй мяжы з Беларуссю, каб спыніць паток нелегальных мігрантаў, забіў зубра. Пра гэта расказалі 20 лістапада на канале «Беларусь-1».

«Польскі плот смерці наносіць непапраўную шкоду жывёльнаму свету. Беларускія пагранічнікі знайшлі на нейтральнай паласе труп зубра. Жывёла стала чарговай ахвярай еўрапейскай калючкі. Нашае памежнікі не замінаюць міграцыі жывёл і небарака зубр відавочна не здагадваўся, што па тым боку такой магчымасці цяпер ужо няма».

Аднак, насамрэч гэтая хлусня і гэты зубр на апублікаваным дзяржтэлеканалам відэа проста не мог загінуць зараз на мяжы. 

Вось пост і відэа пра жывёлу ў фэйсбук-групе Дзяржаўнага памежнага камітэта:

«Польская «калючка» прыводзіць да гібелі зуброў.

Увечары, 12 студзеня, у Белавежскай пушчы паблізу польскай загароды з калючага дроту беларускія пагранічнікі выявілі труп зубра. Сляды на зямлі паказваюць, што жывёла спрабавала прайсці праз загароду, а праз час загінула з прычыны знясілення». 

Гэта тое ж відэа і той жа зубр — вось гледзіце на гэтыя дэталі. Але нюанс у тым, што жывёла загінула 10 месяцаў таму, а менавіта 12 студзеня. 

Аднак беларускаму тэлебачанню, падобна, патрэбна была нагода раскрытыкаваць палякаў за ўзмацненне сваёй мяжы плотам на фоне мігранцкага крызісу і вайны ва Украіне, які працягваецца. Таму яны гэтую нагоду зараз проста выдумалі.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Тэмы

Украінская ракета мэтанакіравана ляцела ў Польшчу 

Польская Gazeta Wyborcza высветліла, што ўкраінская ракета мэтанакіравана ляцела ў Польшчу. Такую інфармацыю апублікаваў тэлеграм-канал «Невальфовіч».

«Польская Gazeta Wyborcza апублікавала карту, на якой тлумачыцца, як украінская ракета прыляцела ў Пшаводаў.

Па версіі выдання, расійская ракета ляцела на Дабратворскую ЦЭЦ, якая знаходзіцца на паўночным усходзе ад Львова, а ўкраінская ракета была пушчана на паўночны захад. 

Адпаведна, трэба разумець, што ўкраінская ракета не прамазала, а мэтанакіравана паляцела ў бок Польшчы».

Пра гэта напісаў таксама супрацоўнік АНТ Ігар Тур, расійскае выданне Лайф.ру і некаторыя іншыя расійскія рэсурсы.

Канал «Невальфовіч» для праўдападобнасці нават мапу размясціў. А Лайф.ру - спасылку на газету Выборчу, па якой праўда артыкул пачытаць цалкам нельга, бо яна даступная толькі па платнай падпісцы. Аднак мы знайшлі арыгінал

Польскае выданне сапраўды піша, што расійская ракета X101 ляцела на Дабратворскую ТЭС. Але гэта адзінае, у чым беларускія дзяржСМІ не схлусілі. Вось што піша газета далей:

«Украінцы выпусцілі ракеты, жадаючы знішчыць X-101, які набліжаецца. Расейская ракета не накіравалася проста на электрастанцыю, а манеўравала, каб падмануць украінскую абарону. І яна аказалася паміж Львовам і польскай мяжой. Адна з ракет С-300 патрапіла ў X-101 і да ўдару па Дабратворскай ТЭС не дайшло, а наступная замест таго, каб самаліквідавацца і не патрапіць у цэль, паляцела далей. Гэта яе астанкі ўпалі ў Пшаводаве». 

Гэта значыць польскія журналісты, наадварот, пацвердзілі, што ўкраінскія СПА білі па расійскай ракеце, а беларускія тэлеграм-каналы і расійскія СМІ ўзялі з іх публікацыі кавалак і замоўклі астатняе, каб выставіць усё так, нібыта ўкраінцы спецыяльна страляюць па грамадзянскіх сваіх саюзнікаў.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Жадаючых уступіць у ПВТ з кожным годам усё больш

Айцішнікі з Беларусі не з'язджаюць, а жадаючых уступіць у ПВТ з кожным годам усё больш. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіла яго вядучая Марына Караман.

«Калі гаворка пра масавыя ўцёкі айцішнікаў, не, гэта раскручаны міф. У дадзены момант у ПВТ 1065 кампаній. І з кожным годам усё больш ахвочых стаць рэзідэнтамі. Напрыклад, у 2021 годзе ў ПВТ прыйшлі больш за 180 новых кампаній. За 9 месяцаў гэтага года сфера айці прынесла краіне каля 2 мільярдаў долараў, то бок яна вельмі паспяхова працуе». 

Гэтае сцвярджэнне не адпавядае рэчаіснасці. Па-першае, за тыя ж 9 месяцаў 2021 года экспарт Парка высокіх тэхналогій склаў 2,3 млрд долараў. А за такі ж перыяд 2022 — толькі 2 млрд. Гэта значыць, Парк працуе, але ўжо менш паспяхова.

Па-другое, у 2021 годзе ў ПВТ прыйшлі 180 новых кампаній. А ў 2020-м такіх было 237, а ў 2019-м - 319. Атрымліваецца, інфармацыя, што з кожным годам усё больш і больш ахвочых стаць рэзідэнтамі — гэта няпраўда. Наадварот, іх менш і менш.

Больш за тое — два гады таму, у кастрычніку 2020 года, на БТ абвясцілі, што ПВТ папоўніўся новымі кампаніямі і цяпер колькасць рэзідэнтаў складае 969.

За мінулы год дашлі яшчэ 180. І па ідэі, рэзідэнтаў павінна было бы стаць ужо амаль 1150. Але не стала. Цяпер, на канец 2022 г. на сайце ПВТ іх значыцца 1065. 84 кампаніі з Парку дзесьці згубіліся.

Атрымліваецца, што насамрэч экспарт скарачаецца, новых рэзідэнтаў становіцца ўсё менш, а многія і зусім сышлі з ПВТ. Усё роўна наадварот таму, што сьцьвярджае Караман.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Біл Клінтан еў у беларускім Макдональдсе

Вядучы тэлеканала СТВ Рыгор Азаронак у сюжэце, прысвечаным сыходу Макдоналдса з Беларусі паспрабаваў выставіць гэта перамогай Лукашэнкі над амерыканскім уплывам.

«І нездарма гадзюка Клінтан, прыязджаючы да раба свайго Шушкевіча, схадзіў у два месцы — прыдуманыя Курапаты і подлы Макдональдс».

Насамрэч, у 94 годзе, калі Клінтан наведаў Беларусь, Макдональдса ў Мінску яшчэ не было. Першы адкрыўся ў нас толькі ў 1996-м — гэта значыць праз два, нават амаль праз тры гады пасля наведвання Клінтана. Прычым, атрымліваецца, ужо пры Лукашэнку ён і адкрыўся.

Але гэта ня ўсё. Другі раз Азаронак схлусіў, калі сказаў, што Клінтан наведаў два месцы. Насамрэч, акрамя Курапатаў, ён яшчэ ўсклаў кветкі на Плошчы Перамогі і прачытаў лекцыю ў Акадэміі навук. Усяго ў Менску ён тады правёў каля 6 гадзін.

Верагодна, той факт, што прэзідэнт ЗША аддаў даніну павагі беларускаму фундушу ў перамогу над нацызмам не вельмі ўпісваецца ў карціну, якую спрабуе намаляваць дзяржканал, у якой Захад — гэта нейкі новы калектыўны Гітлер, таму пра гэта Азаронак умоўчаў.

А яшчэ Рыгор Азаронак распавёў, што ва Ўкраіне бюст Пушкіна забіў бандэраўца. 

«Тут на днях найцікавейшая адбылася падзея. У Жытоміры два рагуляў прыняліся зносіць бюст Аляксандру Сяргеевічу. А ён вазьмі ды ўпадзі на галаву аднаму з іх. Бандэравец памёр. Так што класік зараз яшчэ і ветэран спецыяльнай ваеннай аперацыі».

Гэта, вядома, таксама фэйк. У Жытоміры сапраўды дэмантавалі помнік Пушкіну, усталяваны больш за 120 гадоў таму. Жытомірская гарадская рада выклала відэа, як гэта адбывалася. Там добра бачна, што помнік спакойна паднялі, хутка пагрузілі на грузавік і павезлі. Цэлым і непашкоджаным. Ні на каго ён не зваліўся. Мэр горада потым нават прапанаваў расейцам яго абмяняць на палонных украінцаў.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі