Метадалогія Weekly Top Fake
Выбар медыяў
Мы выбіраем медыя-рэсурсы для пошуку недакладнай інфармацыі па двух крытэрыях:
- іх кантэнт спажывае аўдыторыя на тэрыторыі Беларусі;
- яны размяшчаюць кантэнт, спрэчны з пункту гледжання прафесійнай этыкі і журналісцкіх стандартаў.
Згодна з першым крытэрам, мы адсочваем медыя, якія маюць значны ахоп чытацкай аўдыторыі ў Беларусі. У адпаведнасці з другім – правяраем паведамленні, якія валодаюць адной з наступных характарыстык:
- у іх не пазначаны аўтар;
- сцверджанні ў паведамленнях не пацвярджаюцца або абвяргаюцца крыніцамі.
Таксама мы маніторым акаўнты ў сацыяльных сетках, калі яны былі заўважаныя ў распаўсюджванні ілжывых навінаў або дэзінфармацыі.
Крыніцы для аналізу інфармацыі
Мы правяраем інфармацыю, якая распаўсюджваецца ў медыя і сацсетках, па крыніцах, якія не выклікаюць сумневаў. Усе доказы пацвярджаем спасылкамі на гэтыя крыніцы.
Мы выкарыстоўваем наступныя крыніцы інфармацыі:
- афіцыйныя дадзеныя і статыстыку;
- адказы на запыты і інфармацыю афіцыйных устаноў;
- інфармацыю са СМІ;
- афіцыйныя заявы чыноўнікаў;
- даследаванні;
- меркаванні экспертаў;
- нарматыўныя акты і афіцыйныя дакументы;
- уласныя расследаванні;
- іншыя крыніцы.
Структура фактчэкінгу
Фактчэкінг уяўляе сабой незалежную праверку мэдыякантэнту. Аналіз уключае ў сябе: выразна сфармуляваныясцвярджэнні з матэрыялаў СМІ, доказы, якія абвяргаюць канкрэтнае сцвярджэнне, спасылкі на крыніцы інфармацыі.
Форма падачы
Штотыднёвы відэа-выпуск Weekly Top Fake уключае ў сябе пяць фэйкавых навін, размешчаных у выглядзе топ-чарта з 5 па 1 месца. Размяшчэнне навіны ў рэйтынгу залежыць ад яе важнасці, актуальнасці і распаўсюджанасці.
Інтэрактыўная база даных
База даных уключае ўсе фэйкавыя навіны, якія ўвайшлі ў выпускі «Лукавых навін» з верасня 2021 года па кастрычнік 2022-га і выпускі Weekly Top Fake з лістапада 2022 года.
Як працуе пошук у нашай інтэрактыўнай базе даных
Каб скарыстацца нашым пошукам, неабходна перайсці па спасылцы «Трэнды фэйкаў. Інтэрактыўная база дадзеных» у раздзеле Антыфейк / фактчэк.
Пошук па нашай базе дадзеных (БД) дазваляе знаходзіць фэйкі, пра якія мы расказвалі ў праграмах «Лукавыя навіны» з верасня 2021 года па кастрычнік 2022-га і выпусках Weekly Top Fake з лістапада 2022 года па цяперашні час.
Для працы з нашай БД трэба абраць мінімум два фільтры для пошуку фэйкаў. Адзін з крытэрыяў пошуку зададзены па змаўчанні – гэта дата выхаду матэрыялаў, якія змяшчалі выкрыццё фэйкаў. Па змаўчанні абраны перыяд за апошні год. Максімальны перыяд пошуку па нашай БД – апошнія тры гады.
Іншыя даступныя фільтры для пошуку фэйкаў:
- Тыпы фэйкаў – мы ранжыруем фэйкі па 3 катэгорыям: скажэнне, замоўчванне і выдумка;
- Тэмы фэйкаў – гэты раздзел мы перыядычна папаўняем новымі тэмамі;
- Тэрыторыя – аб якой краіне ідзе гаворка ў фэйку;
- Крыніца – медыя, у якім згадваўся фэйк, гэта не абавязкова першакрыніца інфармацыі;
- Персона – тут мы часцей за ўсё адзначаем аўтараў фэйкаў, але часам у БД мы заносім таксама людзей, якія згадваюцца ў фэйках.
Для пошуку па БД дастаткова абраць адзін з фільтраў у катэгорыях, якія мы пералічылі вышэй. У кожнай катэгорыі можна абраць па адным параметры.
Максімальны запыт можа ўключаць 6 фільтраў. Напрыклад, мы можам, знайсці фэйкі за апошні год, якія б адпавядалі наступнаму запыту: тып «скажэнне», тэма «вайна», тэрыторыя «Украіна», крыніца «Пул першага», персона «Аляксандр Лукашэнка».
Графік ніжэй паказвае дату публікацыі і колькасць знойдзеных фэйкаў за перыяд пошуку. Навёўшы мышкай на слупок, можна перайсці па спасылцы на патрэбны фэйк. А можна націснуць кнопку паказаць вынікі і перайсці на патрэбны фэйк, клікнуўшы па ім.
Яшчэ раз нагадаем, што неабавязкова ствараць складаныя запыты. Як мы згадвалі вышэй, для пошуку па БД дастаткова абраць мінімум два фільтры, адзін з якіх (даты выкрыцця фэйкаў) зададзены па змаўчанні.