Сярэдні заробак на максімуме
«[Першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай] Снапкоў <...> , адчытваючыся пра тое, як у нас эканоміка, як яна расце, і даючы адпор усялякім розным нягоднікам, казаў пра тое, што ў доларавым выражэнні ён [сярэдні заробак] — максімальны за 10 гадоў.
Груба кажучы, у верасні, калі па курсе Нацыянальнага банку лічыць, — ён складаў прыкладна $725, сярэдні. Але тут людзі маментальна палічылі і сказалі, што як бы долар тады и долар цяпер, там пра 10-гадовы максімум гаварылася, — гэта два вялікіх розных долара. І калі, дапусцім, параўноўваць верасень 2014 года, заробак быў сярэдні $603 у эквіваленце. А калі палічыць страту пакупніцкай здольнасці долара, то цяпер гэта каля $800».
Рост імпарту і кітайскія тэхналогіі
«У нас маментальнае павышэнне даходаў насельніцтва адбіваецца на спажывецкіх перавагах: як толькі яны растуць, людзі звяртаюцца па імпарт. І мы бачым, па дадзеных рознічнага гандлю, <....> за дзевяць месяцаў — гэта сумарная ацэнка — доля продажаў беларускіх тавараў у тавараабароце — 57%. Проста, каб было зразумела, <....> практычна 10 гадоў таму была 71,7% доля беларускіх тавараў. <...>
Адмоўнае сальда падрасло ў апошні месяц даволі адчувальна. Такі вялікі рост, я думаю, усё ж такі гэта не спажывецкі імпарт, хоць ён таксама прысутнічае. Гэта, хутчэй за ўсё, станкі з Кітая. Таму што цяпер як не ў сябе, у нас жа, плануюць пад расейскія крэдыты вось гэта ўсё імпартазамяшчэнне. <...> Як там Снапкоў выказаўся — развівацца на падставе кітайскіх тэхналогій».
Новы завод для перапрацоўкі бураломаў
«Старшыня канцэрну "Беллеспаперапрам" [Аляксандр Пшонны], адказваючы на пытанне карэспандэнта пра поспехі рэалізацыі сумеснага беларуска-кітайскага праекту, сказаў, што падрабязнасцяў пакуль няшмат. <....> Надзвычайна мала, але затое зразумела, што праект з арыенціровачным коштам больш чым $1 млрд у перспектыве акупіцца досыць хутка. І далей там проста фестываль абсурду.
Мы, кажа [Пшонны], неаднаразова бывалі на аналагічных прадпрыемствах у Кітаі, здолелі пераканацца ў тым, што арганізавана ўсё добра, выпускаюць прадукцыю нармальна, тэхналагічна і гэтак далей. Па гэтай прычыне... Па якой? Што вы бачылі ў Кітаі? [Цытата Пшоннага:] "Па гэтай прычыне была ўнесена прапанова разгледзець магчымасць рэалізацыі праекту ўзвядзення другога цэлюлозна-кардоннага камбінату, які дазволіць уцягнуць у абарот усю нявыкарыстаную драўніну".
Якую? Тут жа якраз бураломы падаспелі. [Зноў цытата Пшонага:] "<...> бураломы паказалі, што неабходнасць дадатковых магутнасцяў ёсць". Пачакайце, у вас раз у дзясяткі гадоў здараецца стыхійнае бедства, у вас утворыцца буралом, які, вядома ж, патрабуе пабудовы новага, у два разы больш магутнага, чым існуючыя, камбінату.
Асабліва падкрэсліў, што кітайскія тэхналогіі для беларусаў даступныя. То бок, бяры — не хачу. Якаснае, сучаснае. І самая галоўная задача цяпер — вырашыць пытанне фінансавання».
Пра масла і гарматы
«Па-першае, [масла —] гэта не першы тавар, з якім так у Расеі адбываецца. Да гэтага былі яйкі. Вось з маслам зараз падобная гісторыя. Яно яшчэ стала ледзь не галоўным таварам, які крадуць у крамах. Чаму? Таму што рэдка сталі яго знаходзіць, асабліва з высокай ступенню тлустасці. <...>
Чаму на рынку яго мала? <...> Пачынаецца: выраслі кошты на сусветных рынках на сыравіну, у тым ліку праз тое, што рвуцца ланцужкі паставак, выдаткі павялічваюцца яшчэ і вось на гэта. А потым — зношанае абсталяванне. У вас яно раптам знасіліся за месяц, так? І масла не стала. І гэтак далей, і гэтак далей.
Хоць, на самой справе феномен зусім просты. Выдаткі растуць, але гэта адзін з тавараў, на які цэны ў розніцы імкнуцца стрымліваць. <...> Тавар, калі не можа прадавацца па цане, якая забяспечвае дастатковую рэнтабельнасць для яго вытворчасці, здараецца такое, што неяк не вырабляецца гэты тавар.
Я ўжо выкарыстоўваў некалькі разоў гэты выраз "гарматы замест масла". І цікава ж, чаму менавіта масла выкарыстоўваецца ў гэтым выразе? Гэта яшчэ з Першай і Другой сусветнай вайны адбываецца, паколькі гэта тавар паўсядзённага попыту, на які людзі, купляючы яго рэгулярна, звяртаюць увагу. Адпаведна, часцей за ўсё ў папулісцкіх рэжымах адбываецца спроба гэтыя цэны стрымліваць, каб візуальна не здавалася, што цэны растуць занадта моцна. І гэта прыводзіць <...> да таго, што вытворцам становіцца неяк не вельмі цікава яго вырабляць».