Фэйкі тыдня: Лукашэнка заявіў, што сцяна на польска-беларускай мяжы бескарысная

Новае

Фэйкі тыдня: Лукашэнка заявіў, што сцяна на польска-беларускай мяжы бескарысная

На тэрыторыю Польшчы сёлета праз Беларусь прабраліся 7 тысяч мігрантаў, таму польская агароджа бескарысная. Аб гэтым расказаў Аляксандр Лукашэнка школьнікам і першакурснікам на ўроку гісторыі 1 верасня:

«Яшчэ вам інсайдэрская інфармацыя. Маўчаць, нічога не гавораць. Зыходзячы з дадзеных палякаў за гэты час, з пачатку года, межаў праз Беларусь і іншыя межы, асабліва праз нас, ведаеш колькі пракралася туды мігрантаў, якіх калісьці, падушыце, на складзе трымалі? 7 тысяч чалавек. Маўчаць. А як сказаць? Народ спытае: вы ж пабудавалі сцяну, чаму праз сцяну 7 тысяч? Гэта на пачатак жніўня, зараз яшчэ больш. Ідуць у асноўным з поўдня, з Афганістану, з Емену, Лівіі. Але я спасылаюся на дадзеныя палякаў».

6 жніўня Памежная служба ў Польшчы ў сваім Twitter паведаміла наступнае:

«5 жніўня 9 замежнікаў, у тым ліку з Іраку, Ірану і Егіпту, спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю. 4 грамадзяніны Сірыі пераплылі раку Свіслач на ўчастку паста пагранаховы «Баброўнікі». У жніўні такіх спробаў на польска-беларускай мяжы было 153, сёлета – 7.143, а летась – 39.664».

Гэта значыць, у гэтым паведамленні размова ішла аб спробах перасячы мяжу, а не аб колькасці асоб, якія яе перасеклі. Газета «Выборча» неяк нават высветліла ў памежнікаў, што яны лічаць спробай перасячэння мяжы.

«Згодна з тлумачэннямі памежнікаў, у гэты лік уваходзяць, напрыклад, дзеянні, калі нехта стаяў на беларускім баку мяжы і быў папярэджаны польскімі памежнікамі аб тым, што яму нельга яе перасякаць, таму ён з'ехаў. Такая спроба залічваецца для збору, нават калі гэтая асоба яшчэ не ступіла на мяжу», – пісалі журналісты газеты.

Больш за тое, адна асоба можа патрапіць у статыстыку некалькі разоў, спрабуючы перасекчы яе ў розных месцах. Па дадзеных агенцтва Еўрапейскага звязу па бяспецы знешніх межаў Frontex, за першыя паўгода праз усю ўсходнюю мяжу ў Еўразвязу незаконна патрапілі амаль 3 тысячы чалавек. Гэта на траціну менш, чым год таму.

Мяжа з Беларуссю – гэта толькі невялікі яе кавалак. Але не выключана, што на скарачэнне замежнікаў паўплывала менавіта будаўніцтва агароджы ў Літве і Польшчы. Бо менавіта на гэтых кірунках у мінулым годзе было зафіксавана больш за ўсё спроб незаконнага перасячэння мяжы.

Самі польскія памежнікі сцвярджаюць, што пасля ўзвядзення перашкоды знізілася колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы. Раней іх магло быць і па 800 у дзень, а зараз – максімум 80.