«Жоўтыя Слівы» абвінавацілі ў стварэнні фэйкаў ТГ-канал Белсату. Нібыта журналісты Белсату напісалі, што падатковыя паступленні ў бюджэт ва ўсіх вобласцях Беларусі скараціліся, а насамрэч паступленні толькі выраслі.

Насамрэч фэйк стварылі самі «Жоўтыя Слівы» – яны проста абразалі другую частку посту. Вось так ён выглядае цалкам:

У першай палове паста прыводзяцца статыстычныя дадзеныя аб тым, як змяніліся падатковыя паступленні ад абласцей у кансалідаваны бюджэт. Недзе яны прыкметна выраслі, недзе ўпалі. Далей гаворка ідзе аб інфляцыі – яна складае 18%. Гэта вышэй за рост плацяжоў, таму яна гэты рост проста з'ядае, і атрымліваецца, што на справе падаткаў, якія паступаюць у бюджэт, стала менш. Так што Белсат вам не хлусіў.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Тэмы

Расея рэдка выкарыстоўвае сваё права вета ў Радзе Бяспекі ААН

Расея вельмі рэдка выкарыстоўвае сваё права вета ў Савеце Бяспекі ААН, заявіў у перадачы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» карэспандэнт ВГТРК Валянцін Багданаў. Гэта прагучала ў той час, калі ў ААН абмяркоўваюць як пазбавіць Расею гэтага права, бо яна такім чынам блакуе працу Савета бяспекі.

«Што ўразіла і здзівіла. Па-першае, давайце адзначым, што трэць краін Савета бяспекі не галасавала разам са Злучанымі Штатамі і калектыўным захадам. Апроч Расеі, якая выкарыстала - рэдкі, рэдкі выпадак - сваё права вета, устрымаліся Кітай, Габон, Бразілія, Індыя».

Насамрэч гэты выпадак ніяк нельга назваць рэдкім. Савет Бяспекі ААН складаецца з 15 членаў - пяць пастаянных і 10 часовых, якія выбіраюцца на 2 гады. Пастаянныя - гэта Кітай, Францыя, Расея, Вялікабрытанія і ЗША. Статут ААН ім надаў такое права з-за іх ключавой ролі ў стварэнні гэтай арганізацыі. І вось гэтыя пяць краін яшчэ маюць права вета, якім могуць заблакаваць прыняцце любой рэзалюцыі ў Радзе Бяспекі.

Расея - гэта абсалютны лідэр па выкарыстанні права вета ў ААН. З 1990 года яна скарысталася гэтым правам 32 разы. Толькі ў гэтым годзе чатыры разы: заблакавала рэзалюцыю, якая асуджала агрэсію РФ супраць Украіны, затым рэзалюцыю, у якой асуджалася правядзенне так званых «рэферэндумаў» у Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях Украіны, а яшчэ аб пастаўках гуманітарнай дапамогі ў Сірыю і па ўзмацненню санкцый супраць КНДР. Для параўнання, ЗША з 1990 года выкарыстоўвалі вета 20 разоў, а Кітай - 16. Іншыя пастаянныя члены Савета бяспекі яшчэ менш.

І нават калі падвесці вынік за ўсе 77 гадоў існавання Савета бяспекі ААН, то СССР і Расія лідзіруюць - яны скарысталіся сваім правам вета 152 разы, а іх найбліжэйшы канкурэнт у гэтым пытанні ЗША - 87. 

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

«Тайм» заўсёды выслужывалася перад фашыстамі 

Фатаграфія галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага на вокладцы часопіса «Тайм» выклікала ў стваральнікаў тэлеграм-канала «ЖС Прэміум» нядобрыя асацыяцыі. Яны адшукалі вокладку часопіса часоў другой сусветнай вайны з партрэтам нямецкага генерал-фельдмаршала Федара фон Бока - ён камандаваў групай войскаў «Цэнтр» падчас нападу на СССР - і тым самым намякнулі, што «Тайм» заўсёды выслужывалася перад фашыстамі.

«Вось нават цікава: у вернападданніцкім імкненні выслужыцца і вагацца ў адпаведнасці з генеральнай лініяй заходнія прапагандоны хаця б зазіраюць ва ўласныя архівы?»

Насамрэч у архівах «Тайм» можна знайсці вокладкі з рознымі гістарычнымі фігурамі. Напрыклад, з нямецкім генералам Вальтарам фон Браухічам, які камандаваў сухапутнымі войскамі Германіі, ці Вільгельмам Кейтэлем, які падпісаў акт аб капітуляцыі. Аднак на вокладцы «Тайм» з такім жа поспехам пабывалі савецкія маршалы Сямён Цімашэнка, Георгій Жукаў, Канстанцін Ракасоўскі. Быў там як Сталін, так і Гітлер і Мусаліні. А вокладак з Леанідам Брэжневым пры хуткім пошуку можна нагугліць як мінімум 7 штук.

І апыняліся яны ўсё тамака не проста так, а ў сувязі з інфармацыйнай падставай - дрэннай або добрай. Напрыклад, германскі генерал Браухіч на яе трапіў у верасні 1939 года - пасля таго, як Германія захапіла Польшчу, а гэтай аперацыяй кіраваў менавіта Браухіч. А Канстанцін Ракасоўскі - у жніўні 1943 года, пасля перамогі савецкіх войскаў у Курскай бітве.

Таму цалкам заканамерна, што пасля першых перамог украінскай арміі ў вайне з Расіяй на вокладцы «Тайм» апынуўся Залужны.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Крыніца
Асобы
Тэмы

Арастовіч прызнаў, што Украіна бамбіла па рускамоўных мірных людзях 

Нават Арастовіч прызнаў, што Украіна градамі бамбіла па рускамоўных мірных людзях. Вось такі новы доказ правасці Пуціна, які развязаў вайну з Украінай, знайшоў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Агучыў ён яго ў перадачы «Клуб рэдактараў»  на «Беларусь-1» 

«Вось нядаўна святло ўбачыла невялікі ўрывак. Арастовіч, калі ён яшчэ не быў такім шчырым спадкаемцам Гебельса, казаў праўду, ён сёе-тое распавёў пра тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны. Давайце паслухаем.

“Дарэчы, з пункту гледжання ўкраінскага заканадаўства, усе вайскоўцы, якія ваююць у АТА, усе без выключэння злачынцы. Усё. І міжнароднага таксама. Таму што статус АТА не тлумачыць, чаму мы палім з Граду па мірных гарадах, б'ем цяжкай артылерыяй і ўжываем авіяцыю”.

- Вось цяперашні дарадца офіса прэзідэнта, дык яго пасада гучыць, зусім адкрыта кажа, што на працягу многіх гадоў падчас гэтай аперацыі Градамі бамбавалі па мірных рускамоўных людзях. І Пуцін не стаў гэтага трываць». 

Гэта рэальная цытата Арастовіча пяцігадовай даўніны. Але ўрывак вырваны з кантэксту. Вось што Арастовіч сказаў далей па тэксце:

«Маса нюансаў. А вось з пункту гледжання права яны ўсе малайцы і выконваюць канстытуцыю Украіны. Таму што па праве, па 17 артыкуле Канстытуцыі мы маем права защищяты Бацькивщину, абараняць радзіму ў выпадку небяспекі. А заканадаўства не паспела. Вось у нас сітуацыя ваеннай агрэсіі, у нас нядзейны парламент, ужо Крым захапілі, парламент нядзейны, прэзідэнта законнага няма, ён не абраны, ёсць яго абавязкі і не паспяваем прапісаць у заканадаўстве. І што не абараняць краіну, пакуль парламент не збярэцца на сесію і не прапіша новыя законы? Не».

Гэта значыць, сутнасць выказвання Арастовіча ў тым, што з-за імклівасці падзей, Украіна не паспела аформіць адпаведныя законы. . З-за гэтага заканадаўчага нюансу абстрэл мірных гарадоў можна тлумачыць як абарону сваіх тэрыторый. І ўжо сапраўды Арастовіч нічога не сказаў пра бамбёжку рускамоўнага насельніцтва, як заявіў Эйсмант.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Палякі масава пратэстуюць супраць украінізацыі Польшчы 

Праўладны палітолаг Пётр Пятроўскі налічыў тысячы палякаў, якія прыйшлі ў Варшаве на марш супраць украінізацыі Польшчы. Пра гэта ён расказаў гледачам ютуб-канала «Мінск-навіны».

«У Польшчы працягвае напальвацца абстаноўка. У суботу 24 верасня ў Варшаве прайшла акцыя "Стоп украінізацыі Польшчы", якая заяўлялася як звычайны пікет. Але вылілася ў тысячны марш». 

24 верасьня ў Варшаве сапраўды адбыўся мітынг супраць «украінізацыі Польшчы», арганізаваны нацыяналістычнымі польскімі партыямі. Толькі польская прэса інакш ацэньвае колькасць яго ўдзельнікаў. Як правіла газеты пішуць пра адну-дзве сотні чалавек ад сілы. Гэта пацвярджаецца і здымкамі. Вось што пісала пра гэты мітынг газета «Выборча»:

«Спыніць украінізацыю Польшчы - гэта быў лозунг маршу на мінулым тыдні і падобных сходаў, арганізаваных вельмі правымі ў іншых польскіх гарадах. Яны не карысталіся вялікай цікавасцю. Напрыклад, некалькі дзён таму ў Саноку на Падкарпацьці ніхто не прыйшоў на мітынг. Арганізатары размаўлялі самі з сабой. У Варшаве, у сваю чаргу, маршыравалі каля 200 чалавек».

На мітынгу ў горадзе Санок, які знаходзіцца за 50 кіламетраў ад польска-ўкраінскай мяжы, сапраўды было пуста. Гэта добра відаць на відэа, якое патрапіла ў твітар.

Такім чынам, Пётр Пятроўскі шматразова перабольшыў маштабнасць і важнасць гэтых мітынгаў.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Дагавор паміж Турцыяй і Швецыяй пагражае Ціханоўскай

Дэпутат Алег Гайдукевіч у эфіры АНТ параіў беларускай апазіцыі не спаць спакойна, бо нават Турцыі выдалі курдскіх апазіцыянераў. І рана ці позна выдадуць і беларускіх. 

«Калі яны патрэбны іх выкарыстоўваюць, калі не патрэбны - выкінуць. І час гэты вельмі хутка прыйдзе. З кожным месяцам яны робяцца меншымі і меншымі… Турцыі выдалі апазіцыянераў. І нам выдадуць калі прыйдзе час». 

А вось як ідуць справы з курдскімі апазіцыянерамі насамрэч. Турцыя заблакавала прыняцце Швецыі і Фінляндыі ў НАТА і ўзамен запатрабавала ад гэтых краін выдаць ёй курдаў, якія пражываюць у гэтых краінах і падазраюцца на радзіме ў тэрарызме. Напрыклад, паводле неафіцыйнай інфармацыі ў Швецыі пражывае каля 100 тысяч курдаў, у Фінляндыі - каля 18 тысяч. Бакі падпісалі пагадненне і Анкара перадала ў Швецыю спіс з 73 чалавек, якіх патрабуе выдаць.

І вось што наконт гэтага 10 верасня заявіла прэм'ер-міністр Швецыі Магдалена Андэрсан: 

«Пакуль я з'яўляюся прэм'ер-міністрам Швецыі, мы заўсёды будзем адстойваць правы курдаў, і я думаю, што вельмі важна дакладна заявіць: па дамове, якая ў нас ёсць з Турцыяй, мы не будзем высылаць людзей з курдскім паходжаннем і шведскім грамадзянствам, якія не маюць дачынення. да тэрарыстычнай дзейнасці, у адпаведнасці са шведскім заканадаўствам. Так што любы, хто не займаецца тэрарыстычнай акцыяй у адпаведнасці са шведскім заканадаўствам, можа быць у поўнай бяспецы».

У чэрвені міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ заявіла, што краіна не будзе нікога экстрадаваць, калі Турцыя не дакажа, што гэтыя людзі маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. А гэты працэс не хуткі. 

І на дадзены момант прынятае рашэнне аб экстрадыцыі толькі аднаго грамадзяніна Турцыі, які быў асуджаны за махлярства з банкаўскімі картамі. Пра ягонае дачыненне да апазіцыйнай дзейнасці нічога не паведамляецца. 

Атрымліваецца, што заявы Алега Гайдукевіча аб тым, што Турцыі ўжо выдалі курдскіх апазіцыянераў - фэйк.

Абярыце тэгі

Абярыце даты выкрыцця фэйкаў
Тып
Тэрыторыя
Крыніца
Асобы
Тэмы

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі