Новае

Ад крыміналу да «гаманцоў». Хто стаіць за буйнымі казіно ў Беларусі

У Беларусі функцыянуе даволі шмат казіно. Але паступленні ад ігральных устаноў у дзяржаўны скарб Беларусі нельга назваць вялікімі. Праўда, і спытаць пра гэта таксама няма ў каго, таму што ўладальнікі буйных беларускіх казіно старанна хаваюцца за сеткай афшорных кампаній. Аднак Беларускі расследавальніцкі цэнтр здолеў дакапацца да сутнасці і выявіў не толькі бенефіцыяраў, але і сумнеўныя схемы іх працы.

Калі з 1 ліпеня 2009 года казіно ў Расеі і як да гэтага ва Украіне – апынуліся па-за законам – выгнаннікаў прытуліў Аляксандр Лукашэнка. У Беларусі былі ўсе шанцы выйсці на вядучыя пазіцыі ў гэтай сферы. Пры граматным падыходзе высокапрыбытковы бізнес павінен стаць дадатковай крыніцай папаўнення бюджэту. Але Беларусь не азалацілася на азартнай індустрыі.

Агульны падатковы даход Беларусі ад ігральнага бізнесу, які трымае больш за 25 наземных казіно, каля 40 мільёнаў долараў за год. Гэта ўсяго толькі 0,4% падатковых даходаў бюджэту. Для параўнання, у чатырох мільённай Грузіі, дзе 17 афлайн-казіно https://www.rs.ge/GamblingBusiness, за кошт падаткаў ад азартных гульняў фармуецца каля 5% даходаў бюджэту – індустрыя прыносіць у скарб каля 100 мільёнаў долараў у год. Яшчэ 6,5 мільёнаў укладваецца ў спорт. Куды ж дзяюцца грошы ў Беларусі? Прадстаўленне аб гэтым можна атрымаць на прыкладзе дзейнасці аднаго гульца на беларускім рынку.

Турэцкі абыход

Найбольш паспяхова ў 2021 годзе адпрацавала «H Casino» у менскім гатэлі «Double Tree by Hilton» на Нямізе.

Крыніца: https://ru.pokerdiscover.com/

Яно адкрылася ў сярэдзіне 2021 года і за 6 месяцаў зарабіла нашмат больш, чым старажылы рынку. Прыбытак перавысіў 7,5 мільёнаў долараў.

Са словаў былога супрацоўніка «H Casino», гэты бізнес у цэнтры Менску ішоў поўнай хадою паводле не беларускіх, а хутчэй турэцкіх законаў. Схема працы, са словаў былога круп'е, выглядала наступным чынам. Грамадзяне Турцыі, якія жадалі зʼездзіць у так званы джанкет-тур, наведвалі офіс у Стамбуле, дзе пакідалі пэўную суму для гульні ў менскім казіно. У беларускай сталіцы яны спачатку гулялі на мінімальную суму. Затым гульцы атрымлівалі ў абыход касы пластмасавыя фішкі на суму ў межах свайго стамбульскага дэпазіту. Фінальны разлік праводзіўся па вяртанні на радзіму. Са словаў былога супрацоўніка казіно, установа магла дазволіць сабе залучаць кліентаў праграмай максімальна выгаднага дысконту.Гэта калі пры поўным пройгрышы гульцу вяртаюць пэўны адсотак ад укладзенай у гульню сумы. Даходзіла да таго, што ад 50 тысяч долараў пройгрышу гасцям вярталі да 40-45%. Гэта тычылася не толькі гульцоў з Турцыі, але і з Ізраілю.

Уладальнікам гэтага казіно называюць турэцкага бізнесоўца Эґемэна Мустафу Шэнэра.

Крыніца: https://www.turkdunyasi.tv/

Ён на радзіме праславіўся шчодрасцю, з якой аплачваў пералёты ў Менск і выступы турэцкіх артыстаў для сваёй азартнай публікі. Турэцкія СМІ пісалі пра ганарары на мільёны долараў.

Тыя ж турэцкія СМІ задаваліся пытаннем пра магчымую сувязь Эґемэна Мустафы Шэнэра з турэцкім бізнесоўцам Халілем Фалялі,

Крыніца: https://www.ahaber.com.tr/

якога абвясцілі ў вышук у ЗША ў 2015 годзе і абвінавацілі ў міжнародным адмыванні грошай і незаконным абароце наркотыкаў. Яго застрэлілі на Кіпры ў лютым 2022 года. Нашая крыніца называе нябожчыка Фалялі інвестарам менскага «H CASINO».

Партнёрства з «гаманцом»

Першым з замежных гульцоў на беларускі рынак перавандравала казіно «Shangri La»,

Крыніца: https://pantv.livejournal.com/

якое ў 90-х у Маскве стварылі брытанец Майкл Ботчэр са сваім расейскімі партнёрамі, сузаснавальнікамі сеткі кінатэатраў «Каро» Міхаілам Рудзяком, Леанідам Агароднікавым і Алегам Андрэевым.

У 2011 годзе Ботчэра абвясцілі ў вышук. Яго падазравалі ва ўтрыманні нелегальных казіно ў Расеі. А газета «Известия» заявіла, што нелегальны гульнёвы клуб «Shangri La» дзейнічаў нават у беларускім пасольстве. https://iz.ru/news/373957 Расейскі МЗС уручыў афіцыйнаму Менску дыпламатычную ноту. Прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных абрынуўся з крытыкай на «Известия», маўляў, усё гэта «сенсацыйная фальшыўка». 

Але публічна на расейскую ноту Менск нічога не адказаў. Прадстаўнікі «Shangri La» таксама публічна адмаўлялі сваё дачыненне да незаконнага гульнёвага бізнесу, але следству сваю віну прызнАлі і заплацілі адміністратыўны штраф.

У разгар скандалу сярод саўладальнікаў «Shangri La» у Беларусі зʼявілася кіпрская кампанія «Roslaton Holdings Limited». 

Гаспадары гэтае фірмы схаваныя ў пакручастым ланцужку афшорных намінальных уладальнікаў. Але пасля вывучэння ўсіх дакументаў гэтай кампаніі, якія атрымалі дзякуючы Цэнтру па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP, выявілі беларускі след. У 2019 годзе ў адным са сваіх справаздач кіпрская фірма паказала афілявананую, то бок звязаную з ёй юрыдычную асобу. 

Гаворка пра эмірацкую кампанію «PETROTRADE FZE», уладальнік і дырэктар якой – Дзмітрый Алексін, 

сын так званага тытунёвага караля Аляксея Алексіна.

Але якраз у тым годзе, калі алексінаўскі «PETROTRADE FZE» засвяціўся ў справаздачнасці «Roslaton Holdings Limited», гэтая фірма выходзіць са складу акцыянераў кампаніі, што кіруе беларускім казіно «Shangri La». А яе доля пераходзіць іншай кіпрыёцкай фірме «DEMISTAT».

Сярод уладальнікаў «DEMISTAT» выявілі яшчэ адну афшорку – «Tenolet Limited». Як раней паведамлялася, афшорныя здзелкі Алексіна пры ўдзеле гэтай фірмы афармляў вялікі ўсходнееўрапейскі афшорны правайдар пад назвай «Lewben». Як высветлілі мы падчас нашага папярэдняга расследавання, «Lewben» мог дапамагаць беларускім алігархам адмываць грошы праз Літву

Дзмітрый Алексін не стаў каментаваць працу казіно «Shangri La» у Менску.

Нелегальны кароль

Гаворачы аб іншых беларускіх казіно, нельга не згадаць аб яшчэ адной групе буйных гульцоў. Ім належыць два самых вялікіх казіно ў Беларусі. Гэта «Опера» – у гатэлі «Пекін» у цэнтры Менску 

Крыніца: https://tobelarus.by/

і «М1» – на мяжы Беларусі з Расеяй. 

Крыніца: https://yandex.ru/maps

Яны займаюць сумарна больш за 7 тысяч квадратных метраў, дзе месцяцца картачныя сталы, сталы з амерыканскай рулеткай і сотні аўтаматаў.

Казіно заснаваў расеец Міхаіл Кузняцоў, пасля чаго перадаў кантроль кіпрскай кампаніі «MONARY LIMITED» і расейцу Міхаілу Канстанцінаву. У 2021 годзе ўладальнікі зарабілі ў двух беларускіх казіно амаль 15 мільёнаў долараў.

Аднак, са словаў нашай крыніцы – за кіпрыёцкай кампаніяй і расейскім бізнесоўцам насамрэч стаіць чалавек, які быў пад арыштам у рамках крымінальнай справы ў Расеі за арганізацыю сеткі падпольных казіно – Антон Бажанаў

Крыніца: https://newvz.ru/

У выніку вывучэння мноства афшорных угодаў карціна вымалёўваецца наступная. Фірма «MONARY LIMITED» намінальна належаць кіпрыёту Tonia Antoniou

Фірма «MONARY LIMITED» – асноўны акцыянер казіно «Опера» і «М1» – належыць кіпрыётцы на імя Tonya Antonina (Тоня Антоніна).

Але як вынікае з украінскага рэестра юрыдычных асоб, яе канчатковы ўладальнік расейскі бізнесовец Андрэй Мысліўцаў. А ён, у сваю чаргу, валодаў іншай афшоркай ад імя вышэйзгаданага Антона Бажанава. Таксама ў «Архіве Пандоры» мы знайшлі, што Бажанаў два разы выпісваў даверанасці на заснавальніка ўсё тых жа двух найбуйнейшых казіно Беларусі – Міхаіла Кузняцова. Кузняцоў раней працаваў у фірме Бажанава.

А вось яшчэ адзін доказ. Пабудавала казіно «М1» беларуская кампанія «БелРасГандальЗбыт». Чвэрць у ёй належыць усё таму ж Андрэю Мысліўцаву, а палова – кіпрыёцкай фірме «Mauretti Trading».

Доўгі час ёй валодалі дзве афшоркі з Брытанскіх Віргінскіх астравоў, 

за якімі хаваўся Бажанаў. 

Андрэй Мысліўцаў адмовіўся ад каментароў. У кампаніі «БелРасГандальЗбыт» сказалі, што не ведаюць уладальнікаў кампаніі «MONARY LIMITED». Мы таксама накіравалі запыты ў казіно «Опера» і «М1», але пакуль не атрымалі адказ.

Дарэчы, казіно «Опера» не працуе з 14 сакавіка. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва. «Да канца красавіка мы пакуль дакладна не працуем, а як мы будзем працаваць у траўні, мы пакуль не разумеем. Гэта ніяк не звязана з «каронай». Цяпер не той час, але канкрэтнай прычыны нам не называюць», – паведамілі па кантактным нумары гульнёвай установы і прапанавалі скарыстацца паслугамі іншага казіно, якім яны кіруюць – «М1».

Матэрыял падрыхтаваны пры ўдзеле ID OCCRP

Аўтары Вольга Ратмірава, Аляксей Карпека, рэдактар Станіслаў Івашкевіч