Беларускі антыфэйкавы праект, у якім журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляванні ў медыях ды ў заявах чыноўнікаў

Хто мы:

Штотыднёвая праграма Weekly Top Fake (раней «Лукавыя навіны») была створаная ў 2019 годзе выключна для мэтаў фактчэкінгу пры ментарскай і фінансавай падтрымцы Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP). Мы прытрымліваемся метадалогіі OCCRP у сваёй працы. Weekly Top Fake – фактчэкінгавае падраздзяленне Беларускага расследавальніцкага цэнтру (БРЦ), які аб'ядноўвае незалежных журналістаў і рэгулярна выпускае расследавальніцкі, аналітычны і фактчэкінгавы кантэнт.BIC з'яўляецца членам OCCRP і, такім чынам, няўхільна прытрымліваецца рэкамендацый гэтай арганізацыі, у тым ліку якія датычацца забеспячэння захавання рэдакцыйнай палітыкі бесстароннасці і непрадузятасці.

БРЦ фінансуецца шырокім колам донараў без якіх-небудзь палітычна ангажаваных патрабаванняў. Да лістапада 2022 г. фінансаванне часткова паступала ад Белсат ТБ на камерцыйнай аснове. Кожны матэрыял, які мы стварылі ў рамках гэтага кантракту, перадаваўся Белсат ТБ пад строгай умовай адсутнасці якога-небудзь умяшання ў кантэнт з іх боку. У лістападзе 2022 года мы перайменавалі «Лукавыя навіны» у Weekly Top Fake і перасталі вырабляць іх для Белсат ТБ. Замест гэтага мы сталі выпускаць іх пад новай назвай на ютуб-канале BIC.

Нашая каманда складаецца з 5 чалавек і за ўвесь час выпусціла больш за 100 выпускаў Weekly Top Fake, кожны з якіх развенчвае 4-6 фэйкаў. Больш за 25 мільёнаў гледачоў паглядзелі нашыя выпускі за апошні год на ўсіх платформах разам узятых (Youtube, Facebook, Instagram, TikTok). Мы накіраваныя падвоіць гэтую лічбу ў бліжэйшы год і імкнемся стала пашыраць геаграфію нашай прысутнасці.

Што мы робім: 

Мы правяраем на наяўнасьць фэйкаў усю беларуска- і расейскамоўную інфармацыйную прастору. У асноўным мы правяраем інфармацыю, якая паходзіць ад уладаў і дзяржаўных СМІ, а таксама іх акаўнты ў сацыяльных сетках і акаўнты, звязаныя з дзяржаўнымі структурамі (напрыклад, Telegram-каналы). Мы правяраем гэтыя заявы, паколькі яны маюць вялікае грамадскае значэнне і наўпрост закранаюць жыццё мільёнаў людзей у Беларусі, Расеі, Украіне і краінах СНД.

Мы таксама правяраем заявы незалежных СМІ, хаця там фэйкі сустракаюцца значна радзей. Грунтуючыся на нашым досведзе, мы можам заявіць, што факталагічныя памылкі ў незалежных СМІ адбываюцца, як правіла, з-за недагляду, у той час як дзяржаўныя СМІ з Беларусі ці Расіі часта дапускаюць памылкі наўмысна. 

Мы выпускаем Weekly Top Fake кожны тыдзень, таму адсочваем беларускамоўныя і расейскамоўныя СМІ на прадмет сумнеўных заяваў увесь час. На кожны выпуск мы складаем спіс з 10-15 патэнцыйных фэйкаў, пасля адбору застаюцца 4-5 з іх.

Як мы робім:

Кожная падазроная заява праходзіць 4 этапы праверкі. Два назіральнікі вывучаюць інфармацыйную прастору на наяўнасць патэнцыйных фэйкаў, а затым ажыццяўляюць першасную праверку фактаў. Яны таксама пішуць чарнавік сцэнара, які старанна вычытваецца рэдактарам. Пасля гэтага сцэнар вычытваецца і пераправяраецца галоўнай рэдактаркай (якая, дарэчы, таксама з'яўляецца і вядучай праграмы). І, нарэшце, перад публікацыяй асобны фактчэкер праводзіць фінальную дбайную верыфікацыю. 

Звычайна мы спрабуем звязацца з крыніцамі фэйкавых навінаў і папрасіць у іх доказы, якія пацвярджаюць іх заявы. Аднак адказы мы атрымліваем рэдка, бо амаль усе фэйкі, якія мы правяраем, зыходзяць ад дзяржаўных СМІ. А іх прадстаўнікі амаль заўсёды ігнаруюць нашыя запыты. 

Для кожнага выкрытага ў нашым шоу фэйку мы падаем доказы ў выглядзе малюнкаў, тады як у тэкставыя версіі мы імкнемся дадаваць спасылкі ці дакументы, якія выкрываюць фэйкі. Мы не выкарыстоўваем ананімныя крыніцы ў сваёй працы і па магчымасці абапіраемся ў першую чаргу на першакрыніцы, дзе гэта магчыма. Звычайна падчас праверкі сцверджання мы абапіраемся як мінімум на дзве крыніцы, акрамя тых выпадкаў, калі маецца толькі адна адпаведная крыніца.

Усім фэйкам пасля іх выкрыцця прысвойваецца адна з трох катэгорый у залежнасці ад іх тыпу: скажэнне, замоўчванне і выдумка.

Скажэнне – крыніца фэйкавых навін скажае які-небудзь факт, які сапраўды меў месца.

Замоўчванне – крыніца фэйкавых навін часткова распавядае аб факце, але не распавядае ўсю гісторыю і / або кантэкст.

Выдумка – крыніца фэйкавых навін прыдумала гісторыю ад пачатку да канца.

Нашая каманда:

Сайт БРЦ (у тым ліку гэтая старонка) заблакаваны ў Беларусі, а ўвесь кантэнт прызнаны экстрэмісцкім. Нашыя журналісты жывуць у асноўным за межамі краіны, каб пазбегнуць пераследу з боку ўладаў. Шмат у каго з нас засталіся сваякі ў Беларусі, таму пытанні канфідэнцыйнасці і бяспекі для іх вельмі адчувальныя. Менавіта таму мы не размяшчаем профілі ўсіх нашых супрацоўнікаў на сайце. Аднак мы радыя  прадставіць вам некаторых з іх:

Алена Чарняўская – вядоўца шоў Weekly Top Fake. Пасля здушэння пратэстаў была вымушаная зʼехаць з Беларусі. Аўтарка і вядоўца дакументальных фільмаў-расследаванняў, першая віцэ-міс Менску. Скончыла магістратуру Варшаўскага ўніверсітэту па спецыяльнасці журналістыка.

Мікалай Давідчык – рэсёрчар шоў Weekly Top Fake. Таксама вядзе ўласны ютуб-канал, зʼяўляецца аўтарам дакументальных фільмаў пра пратэсты ў Беларусі. Лічыць, што людзям патрэбна падаваць праўдзівую інфармацыю, бо нельга будаваць дэмакратычнае грамадства на хлусні.

Станіслаў Івашкевіч - кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру (БРЦ), першага і вядучага журналісцкага расследавальніцкага цэнтру ў Беларусі. Штогод БРЦ выпускае больш за два дзясяткі матэрыялаў з расследаваннямі карупцыйных і махлярскіх схемаў.

Станіслаў Івашкевіч атрымаў нацыянальныя прэміі "Вольнае слова" (штогадовы конкурс, які праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў) за журналісцкае расследаванне ў 2018, 2019 і 2020 гадах, "Вольнае слова 2021" за аналітыку і прэмію "Шоу года" (2019) ад Белсат ТБ за расследавальніцкую праграму. У журналістыцы з 2009 года. Да прыходу ў журналістыку Станіслаў працаваў у кампаніях па аналізе рынку Euromonitor International Plc і Marcus Evans Plc. 

Нашыя прынцыпы: 

Бесстароннасць - наш першы і галоўны прыярытэт, таму мы робім усё магчымае, каб забяспечыць палітычную непрадузятасць з боку нашых журналістаў і фактчэкераў. Мы не наймаем і не ўцягваем якім-кольвек чынам у працу актывістаў ці сябраў палітычных партый ці палітычна ангажаваных групаў. Мы ўважліва сочым за акаўнтамі нашых журналістаў у сацыяльных сетках, каб пацвердзіць, што яны не падтрымліваюць якія-небудзь палітычныя рухі ці групы. 

Мы заўсёды вітаем прапановы ад нашай аўдыторыі - ці то будзе запрашэнне да праверкі канкрэтнага фэйка ці каментары пра памылку. Вы можаце звязацца з намі па электроннай пошце ці праз наш акаўнт на Facebook. Калі вы выявіце якія-небудзь недакладнасці ў нашай праграме, калі ласка, напішыце нам. Прапановы накіроўваць свае каментарыі і заўвагі мы таксама агучваем падчас выпускаў. 

Нашы правілы па прапановах:

Калі ласка, укажыце ў сваім паведамленні, калі і ў якім СМІ/сацыяльнай сетцы вы сутыкнуліся з меркаваным фэйкам. Ідэальным было б даслаць нам адпаведную спасылку. Калі ласка, дадайце ў паведамленне як мага больш дэталяў. Чым больш інфармацыі, тым хутчэй мы праверым меркаваны фэйк.

Вы можаце адправіць нам любы кантэнт, які, на вашу думку, мае патрэбу ў праверцы. Разам з тым мы прыарытызуем прапановы па крытэрах грамадскай важнасці, распаўсюджанасці фэйку і ўплыву, які ён мае на жыццё людзей.

Калі пасля праверкі вашага паведамлення мы пацвердзім існаванне фэйку, мы ўключым гэтую гісторыю ў наступны выпуск Weekly Top Fake. У эфіры мы таксама заявім, што звярнулі ўвагу на гэты фэйк дзякуючы нашаму гледачу.

Мы не правяраем думкі, чуткі і перакананні.

Нашыя правілы па выпраўленнях:

Мы трымаемся прынцыпаў празрыстага і канструктыўнага дыялогу з нашай аўдыторыяй, таму імкнемся адказаць на вашыя запыты цягам сутак.

Калі ласка, уключыце ў сваё паведамленне наступную інфармацыю: спасылку на выпуск Weekly Top Fake, у якім вы заўважылі памылку, таймінг, а таксама сутнасць памылкі. Калі ласка, дадайце ў ваша паведамленне як мага больш дэталяў. Чым больш інфармацыі, тым хутчэй мы зробім выпраўленні.

Пасля атрымання запыту з меркаванай памылкай, мы адпраўляем яго камандзе Weekly Top Fake на праверку. Адначасова будзе праведзена асобная праверка незалежным фактчэкерам з выкарыстаннем самых сучасных метадаў верыфікацыі. Нашы правілы прадугледжваюць тры далейшыя варыянты: мы знаходзім буйную памылку, нязначную памылку або не знаходзім памылкі наогул.

Паняцце «буйная памылка» ўключае ў сябе памылкі, якія падрываюць саму сутнасць выкрыцця фейку. Гэта перш за ўсё фактычныя памылкі, у тым ліку ў лічбах, няправільнае тлумачэнне і / або пераклад цытат, недастатковая праца з крыніцамі.

Калі праверка пакажа, што мы дапусцілі такую ​​​​памылку, мы размесцім папраўку:

  • У наступным выпуску Weekly Top Fake
  • Ва ўсіх нашых сацыяльных сетках (Instagram, Facebook, Tik-Tok), дзе быў рэпост памылкі
  • На нашым Telegram-канале

Мы таксама растлумачым зʼяўленне памылкі і ўдакладнім, што гэта была памылка, выяўленая нашымі гледачамі. У некаторых выпадках мы таксама тлумачым паходжанне памылкі – ці была яна зробленая з-за вытворчай праблемы або з-за нявернай інфармацыі, якую мы атрымалі з надзейнай крыніцы, або па якой-небудзь іншай прычыне. Мы таксама адкажам на запыт, праінфармаваўшы заяўніка аб разглядзе звароту.

Паняцце «нязначная памылка» уключае ў сябе абдрукоўкі і агаворкі.

Калі праверка пакажа, што мы дапусцілі такую ​​​​памылку, мы размесцім папраўку:

  • У наступным выпуску Weekly Top Fake АБО ў той сацыяльнай сетцы, дзе была выяўлена канкрэтная памылка АБО ў выглядзе прымацаванага каментара пад відэа з памылкай, дзе кожны зможа ўбачыць папраўку

Мы таксама растлумачым змены і ўдакладнім, што гэта была наша памылка, выяўленая іншым гледачом. Мы таксама адкажам на запыт, інфармуючы заяўніка аб тым, што яго запыт разгледжаны.

Калі пасля праверкі запыту з меркаванай памылкай камандай Weekly Top Fake  і незалежным фактчэкерам, памылка не будзе выяўлена, мы ў любым выпадку адкажам на запыт, паведаміўшы заяўніку, што памылка не пацверджана.

Тым не менш, мы пакідаем за сабой права адхіляць скаргі, якія ўтрымліваюць абразу або пагрозу, або не паведамляюць ніякіх падрабязнасцяў пра памылку, якую нам прапануюць выправіць, і/або маюць прыкметы скаардынаванага спам-нападу. Мы таксама пакінем такія запыты без адказу.

Weekly Top Fake – падпісант кодэкса прынцыпаў IFCN. Да іх у прыватнасці адносяцца прыхільнасць бесстароннасці і сумленнасці, прыхільнасць празрыстасці крыніц, фінансавання і арганізацыі, прыхільнасць празрыстасці метадалогіі, а таксама адкрытай і сумленнай палітыцы выпраўленняў.

Калі вы лічыце, што мы парушаем кодэкс IFCN, вы можаце наўпрост паведаміць пра гэта IFCN тут. Вы можаце знайсці спіс з нашымі апошнімі выпраўленнямі тут.

Кодэкс этыкі

Мы прытрымліваемся кодэксу Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), які, у сваю чаргу, заснаваны на прынцыпах кодэксу этыкі Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ). Кодэкс БАЖ, між іншым, апісвае абавязкі, якія павінны выконваць журналісты і медыі. У прыватнасці, гэта абавязкі па рэдакцыйнай незалежнасці, а таксама бесстароннасці і адмове ад супрацы з палітычнымі арганізацыямі, якія могуць паўплываць або паставіць пад пагрозу незалежнасць і бесстароннасць. У кодэксе таксама гаворыцца, што журналіст не павінен прымаць у прафесійным кантэксце ніякіх падарункаў ці паслуг, якія могуць паставіць пад пагрозу яго/яе незалежнасць, і не павінен удзельнічаць у дзейнасці якіх-небудзь арганізацый, якія могуць уплываць на незалежнасць аўтараў/аўтарак. Мы таксама прытрымліваемся іншых прафесійных прынцыпаў, замацаваных у кодэксе БАЖ, з якімі можна азнаёміцца тут.

Калі адбываецца парушэнне кодэксу БАЖ супрацоўнікам БРЦ, уключаючы (але не абмяжоўваючыся) падробку, канфлікт інтарэсаў, прыняцце падарункаў, парушэнне канфідэнцыяльнасці і г. д., першым крокам зʼяўляецца выяўленне і дакументаванне гэтага парушэння.

Пасля гэтага камітэт па этыцы, які ўключае ў сябе па адным прадстаўніку ад кожнага аддзелу (рада менеджараў, аддзел расследаванняў, аддзел антыфейк, аддзел SMM), разглядае меркаванае парушэнне.

Камітэт праводзіць дбайнае расследаванне для збору доказаў, уключаючы апытанне бакоў, вывучэнне матэрыялаў і вывучэнне адпаведнай дакументацыі і/або крыніц. На падставе вынікаў расследавання камітэт вырашае, ці сапраўды было парушэнне, і ацэньвае яго сурʼёзнасць.

Калі парушэнне пацвярджаецца, камітэт выпрацоўвае рэкамендацыі наконт далейшых дзеянняў. Яны могуць варʼіравацца ад афіцыйных папярэджанняў, адхіленняў ад працы, праходжання курсаў па перападрыхтоўцы да скасавання кантракта, у залежнасці ад сурʼёзнасці парушэння, а таксама ад яго наступстваў.

Інфармацыю аб выніках расследавання і рашэнні камітэту затым агучваюць калектыву БРЦ. Пры неабходнасці мы інфармуем нашу аўдыторыю аб парушэнні і зробленых дзеяннях, захоўваючы пры гэтым канфідэнцыяльнасць асобаў.