«Як механізм для міжведамаснай працы гэта можа і нядрэнна, каб факты маглі ўстанавіць і іншыя асобы. Стварэнне такога рэестра ва ўмовах 18-19 года было апраўданым і важным. А цяпер я сумняваюся», – лічыць Марыя.
Паводле яе слоў, зараз такое рашэнне беларускіх уладаў можа быць абумоўленае тым, што наступствам вайны можа стаць хваля хатняга гвалту. Цалкам магчыма, што гэтая «хваля» ужо пачалася і дадзеныя прыйшлося аддаць пад кантроль КДБ.
Пры гэтым юрыстка лічыць, што працэс разгляду кейсаў такі ланцужок з розных дзяржорганаў не затармозіць, бо ў прыняцці рашэнняў КДБ, Служба бяспекі прэзідэнта і іншыя ведамствы ўдзельнічаць не будуць.
«Хутчэй проста ўсю інфармацыю будуць адпраўляць яшчэ і ў КДБ», – патлумачыла яна.
Колькасць выпадкаў хатняга гвалту ў Беларусі расце нават паводле афіцыйнай статыстыкі. Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргея Красуцкага, кожнае чацвёртае забойства або цяжкае цялеснае пашкоджанне здзяйсняецца блізкімі людзьмі, якія жывуць разам. За першыя тры месяцы 2022 года колькасць такіх крымінальных злачынстваў вырасла з 78 да 117.
Як адзначыў у лістападзе намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі МУС Канстанцін Руц, да гэтага часу ў Беларусі на прафілактычным уліку стаялі каля 14 тыс. хатніх дэбашыраў.
«Калі разглядаць крымінагенную абстаноўку ў краіне ў цэлым, то органы ўнутраных спраў зарэгістравалі каля 70 тыс. фактаў хатняга гвалту. З іх больш за 15 тыс. з'яўляюцца адміністрацыйнымі правапарушэннямі, а звыш 2,5 тыс. адносяцца да дзеянняў, якія крымінальна караюцца», – заявіў ён.
Аднак, па словах прадстаўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінета і экс-дырэктаркі «Радзіславы» (ліквідаванае ў Беларусі грамадскае абʼяднанне, якое каля 20 гадоў дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту) Вольгі Гарбуновай, рэальных дадзеных пра выпадкі хатняга гвалту ў Беларусі фактычна няма.
«Ці варта давяраць лічбам, якія 25 лістапада апублікавала МУС? Яны заяўляюць аб зніжэнні статыстыкі, але ў мяне пытанне – чаму ў ведамстве гавораць «больш за 2,5 тысячы крымінальных спраў» і не называюць канкрэтную лічбу? <…> Раз статыстыка падаецца некарэктна, я як экспертка разумею толькі адно – сілавікі не гатовыя сказаць праўду. І гэта можа значыць, што сітуацыя з хатнім гвалтам у краіне не паляпшаецца», – сказала Гарбунова ў размове з Kyky.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
Беларусь трапіла ў топ-10 краін з самымі вялікімі паказнікамі па паніжэнні «Індэкса дэмакратыі» у свеце
Беларусь займае 26 месца ў рэгіёне, знаходзячыся паміж Узбекістанам і Таджыкістанам.
Факты, каментары
Аднолькавыя пасланні розным аўдыторыям: аб чым прамаўляў Лукашэнка ў Зімбабвэ?
Мы вывучылі прамову і знайшлі выразы, якія Лукашэнка ўжо ўжываў раней, звяртаючыся зусім да іншых слухачоў.
Факты, каментары
Узровень карупцыі ў Беларусі вырас за 2022 год
Некаторыя дзяржавы гэтага рэгіёну «дасягнулі свайго гістарычнага мінімуму» у рэйтынгу.