Трансляцыя будзе весціся адначасова на шматлікіх YouTube-пляцоўках з 10-й да 22-й гадзіны паводле Менску. З ініцыятывай правядзення марафону выступіла прадстаўніца ў сацыяльных пытаннях Абʼяднанага пераходнага кабінету Беларусі Вольга Гарбунова. У арганізацыі і правядзенні кампаніі ўдзельнічае больш за дваццаць незалежных медыяў, сярод якіх «Белсат», «Еўрарадыё», «Зеркало», радыё «Свабода», радыё «Ўнэт», «Страна для жизни», «Nexta», таксама Беларускі расследавальніцкі цэнтр, «Звычайны ранак», «Брестская газета», «Наша Ніва», радыё «Рацыя», «Салідарнасць», «Маланка Медыя», «Медыязона», BPN/Pozirk, Hrodna.life, Kyky.org, Nexta, Reform.by, Tribuna.com і многія іншыя.
Усе сабраныя сродкі будуць перададзеныя ў фонды, ініцыятывы і арганізацыі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іхным блізкім.
Сярод праектаў, які падтрымліваюць палітвязняў у Беларусі, – INeedHelpBY, «Палітвязынка», Анархічны чорны крыж – Беларусь, праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam», BY_help, Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да волі», Беларускае аб’яднанне «RAZAM e.V», Беларуская Рада культуры, Фонд медычнай салідарнасці ByMedSol, Беларускі фонд спартовай салідарнасці, Фонд беларускай салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для жыцця», публічная дабрачынная арганізацыя «Littouwin LIONS CLUB».
Усе ахвяраванні будуць збірацца на адзін рахунак, з якога грошы пазней будуць размеркаваныя паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія бяруць удзел у марафоне.
Усіх гледачоў марафону, якія цяпер у Беларусі, арганізатары заклікаюць дбаць пра ўласную бяспеку: не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў, пераводзіць грошы толькі праз карткі і рахункі сяброў і блізкіх, якія жывуць за мяжой.