Меркаваннем пра дэпутацкія заробкі Аляксей Дзермант падзяліўся на ютуб-канале Рыгора Азаронка 21 сакавіка 2024 года.
«На мой погляд, дэпутат — [чалавек] які ўзяў перш за ўсё на сябе абавязанні немаетнасці. Гэта значыць той, хто ні ў даходах, ні ў зносінах, ні ў камунікацыі не адрозніваецца ад людзей», — заявіў палітолаг.
Сярэдні заробак у Беларусі да выліку падаходнага падатку і ФСАН у студзені 2024 года быў 1990 рублёў. Калі ад гэтай сумы адмінусаваць 14% і перавесці ў долары, то атрымаецца $523.
Дзяржаўная газета «Менская праўда» сцвярджае, што дэпутаты ў Беларусі атрымліваюць $1,5 тыс. Гэта значыць прыкладна ў тры разы больш, чым простыя людзі.