Эканамічнымі дасягненнямі Беларусі ганаровы старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін пахваліўся 7 чэрвеня 2025 года ў праграме «Як паглядзець» на АНТ.
«У нас расце сярэдні заробка, так? Ён дасягнуў узроўню некаторых еўрапейскіх краін. То бок 800 долараў праз умацаванне беларускага рубля, што адпавядае, дапусцім, сярэдняму заробку ў Партугаліі і гэтак далей», — прывёў прыклад Калінін.
У Беларусі, паводле дадзеных Белстату, у красавіку 2025 года намінальны сярэдні заробак дасягнуў €760. У доларах гэта нават трохі больш за суму, якую назваў Аляксандр Калінін. У Партугаліі, па інфармацыі Нацыянальнага інстытуту статыстыкі, зарабляюць у сярэднім больш за €1,5 тыс. Бліжэй да беларускага сярэдняга заробку партугальскі мінімальны — €870 у месяц. Але і гэта сума на $100 вышэй.
Амаль ва ўсіх краінах Еўразвязу мінімальны заробак абганяе сярэдні беларускі. Выключэнне тры краіны: Балгарыя, Вугоршчына і Латвія. А заробкавы мінімум у Беларусі — трохі большы за €200.