Пра тое, як у Беларусі развіваецца беларуская мова, распавялі 25 траўня 2025 года ў праграме «Галоўны эфір» на канале News.by:
«Каля 42% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (школ, гімназій, ліцэяў) ажыццяўляюць навучанне на беларускай мове. Абавязковая адукацыя на дзвюх дзяржаўных мовах — у рэгламенце Кодэкса аб адукацыі Беларусі».
У Кодэксе аб адукацыі РБ сказана толькі аб праве на выбар, на якой з дзвюх дзяржаўных моваў дзіцё будзе вучыцца. На практыцы, скарыстацца гэтым правам складана. У 2023 годзе, паводле міністра адукацыі, 40% школ у Беларусі былі беларускамоўнымі. Аднак, большасць з іх знаходзяцца ў сельскай мясцовасці і малых населеных пунктах. Па краіне на беларускай мове вучыцца нават не штодзясяты школьнік. За апошнія дзесяць гадоў дзяцей, навучэнцаў на беларускай, стала амаль удвая менш. У Менску, прыкладам, у 2024 годзе на беларускай мове пачалі навучанне меней за 2% першакласнікаў — усяго 17 класаў з 860.