Інфармацыя пра тое, што Джо Байдэн падтрымаў распаўсюд парнаграфіі для школьнікаў, прагучала 15 красавіка 2024 года ў эфіры «Радыё Менск».
«Я ўжо не буду тут распавядаць пра тое, што Байдэн... Добра ўжо, скажу — ухваліў парнаграфію. У школе. Ухваліў наступным чынам. Калі яго спыталі журналісты: "Вы ўхваляеце парнаграфічную літаратуру, распаўсюджванне, у пачатковых класах школы?", ён сказаў наступным чынам: "Гэта 2024 год, забараняць кнігі? Як вы можаце?”. Кнігі бываюць розныя», — сказаў Вадзім Ялфімаў.
Такая ж навіна 15 красавіка выйшла ў тэлеграм-канале ATN NEWS. Яго аўтары апублікавалі відэа з кароткім урыўкам выступу Байдэна.
«Вanning books — this is 2024 — banning books, attempting to erase history [Забарона кніг — гэта 2024 год — забарона кніг, спроба сцерці гісторыю]», — сказаў палітык.
Мы знайшлі першакрыніцу відэа. Джо Байдэн 12 красавіка 2024 года выступіў на з'ездзе «Нацыянальнай сеткі дзеянняў» (National Action Network) — гэта арганізацыя па абароне грамадзянскіх правоў, якая падтрымлівае рух Black Lives Matter. У арыгінале прамова прэзідэнта ЗША гучала так:
«Ёсць і больш радыкальныя галасы, якія проста не хочуць бачыць каляровых людзей у будучыні нашай краіны. Яны хочуць павярнуць час назад — здушэнне выбарнікаў; падрыўная дзейнасць на выбарах; пазбаўленне рэпрадуктыўнай свабоды; дамагчыся пазітыўных дзеянняў — знішчыць гэта і атакаваць разнастайнасць у Амерыцы; забарона кніг — гэта 2024 год — забарона кніг, спроба сцерці гісторыю».
То бок палітык казаў зусім не пра парнаграфічную літаратуру ў школе, а пра дыскрымінацыю афраамерыканцаў у амерыканскім грамадстве.