«На 2014 год кожная пятая прастытутка ў Еўропе была з Украіны. Да 2014 года. Потым гэтая статыстыка пагоршылася, ну для Украіны, я маю на ўвазе, для іміджу» – заявіла Бялова.
Вельмі дзіўна чуць такія папрокі на адрас Украіны з боку Расеі. Што ж, мы праверылі гэтыя факты і зазірнулі ў даследаванні плыняў сэкс-міграцыі розных гадоў. Вось даследаванне 2008 года. Украіна сапраўды ўваходзіць у дзясятку краін, з якіх у Еўропу часцей за ўсё прыязджалі работніцы сэкс-індустрыі. Яна на 4 месцы. А хто яе абышоў? Другое месца – Расея. Першае месца – Румынія.
А вось даследаванне 2019 года. У дзясятцы краін, якія пастаўляюць сэкс-працаўнікоў на сусветны рынак, Украіна займае 3 месца. А Расея ўжо на 1-м. Пры гэтым даследнікі адзначаюць:
«Украіна – другая найбяднейшая краіна ў Еўропе, верагодна, гэта будзе садзейнічаць высокай ступені зыходу мігрантаў з яе. Памер Расеі выдзяляецца на карце. Зразумела, што Расея з'яўляецца буйным пастаўшчыком сэкс-працаўнікоў і мае трывалыя сувязі ў некалькі еўрапейскіх і азіяцкіх краін. У нашым наборы дадзеных каля 20% сэкс-мігрантаў маюць рускае грамадзянства. ТОП-3 еўрапейскіх напрамкі для расейскіх сэкс-работнікаў – Італія, Францыя і Іспанія».