Фэйк 1: Праз дэфіцыт прадуктаў еўрапейцам прапануюць перайсці на рэпу
«Замежныя аналітыкі прадракалі нам дэпрэсію і спад спажывецкага сектару, абяцалі пустыя паліцы крам, масавы дэфіцыт тавараў, правал сектару паслуг. Аднак жыццё па-іншаму распарадзілася. Самі заходнія краіны ў поўны рост сутыкнуліся з такімі ж праблемамі. Дайшло да таго, што іх кіраўнікі прапануюць сваім грамадзянам замест салаты і памідораў перайсці на рэпу — рэпа добры прадукт, але і за рэпай, напэўна, да нас прыйдзецца ехаць, таму што ўзровень ураджаю ў нас значна перавышае тыя паказнікі, якія ёсць у нашых суседзяў у Еўропе», — заявіў Пуцін.
Лідары заходніх краін не прапаноўвалі грамадзянам перайсці на рэпу. Прэзідэнт Расеі загаварыў пра яе, верагодна, пасля слоў міністра навакольнага асяроддзя Вялікай Брытаніі: «Многія людзі маглі б цяпер есці рэпу, а не думаць пра салату, памідоры і таму падобнае».
Гэтыя словы прагучалі як прапанова выбраць вырашчаную жыхарамі гародніну наўзамен дэфіцытнай. То бок фраза была вырвана з кантэксту.
Расея не з'яўляецца ключавым партнёрам ЕЗ па гандлі ў сельскай гаспадарцы і нязначна ўплывае на харчовую бяспеку Еўропы. ЕЗ сам экспартуе рэпу, а вось Расея не з'яўляецца буйным экспарцёрам гэтага караняплода. Па розных пазіцыях толькі 6% аграхарчовага экспарту Расеі ідзе ў краіны ЕЗ.