Антыфэйк / фактчэк

14 ліпеня

А ці быў сцяг? «Зеркало» праверыла, ці з'явілася падчас матчу Украіна-Румынія на Еўра - 2024 сімволіка «ДНР»

Навіну перадрукавалі таксама інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь і тэлеканал Мір.

Аўтары:
Рэдактары:
Дата з'яўлення фэйка: 17.06.2024
Некаторыя расейскія СМІ паведамілі, што падчас матчу супраць Украіны на Еўра-2024 румынскія футбольныя заўзятары вывесілі на трыбуну сцяг самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Пазней гэтую інфармацыю перадрукавалі беларускія медыя. Каманда  «Зеркала» разабралася, ці быў сцяг на самай справе. 

Навіна пра сцяг так званай ДНР, які пранеслі на матч Еўра-2024, у СМІ з'явілася 17 чэрвеня 2024 года. Адным з першых яе апублікаваў тэлеграм-канал Mash. 

 «Тролінг "як па падручніку " ад румынскіх заўзятараў падчас матчу з Украінай на Еўра-2024. Проста цяпер  іх фанацкі сектар ўпрыгожвае сцяг ДНР на стадыёне ў Мюнхене — таму што расейскі забаранілі ва УЕФА. Талісман працуе: перамагаюць 3:0», — напісалі аўтары поста ў Mash пад фота са сцягам.

Следам за расейскімі гэтая навіна стала з'яўляцца ў беларускіх тэлеграм-каналах, да якіх маюць дачыненне сілавыя структуры. «Шосты рэгіён» апублікаваў фота са сцягам і відэа, на якім румынскія заўзятары нібыта скандавалі «Пуцін». 

Навіну перадрукавалі таксама інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь і тэлеканал Мір.

У афіцыйным акаўнце ў сацсетцы Х сайта Championat.com напісалі, што сцяг ДНР на фота — гэта мантаж, і апублікавалі арыгінал здымка. Гук на відэа, дзе фанаты нібыта скандуюць «Пуцін», таксама не сапраўдны, яго наклалі, высветліла ASTRA.