«Зразумела, што там літый. Першае месца ў свеце па запасах і па экспарце. Гэта значыць тое, без чаго зараз у прынцыпе эканоміка ніводнай краіны не здольная існаваць і функцыянаваць».
Літый сапраўды вельмі важны. Напрыклад, у аўтамабільнай прамысловасці яго выкарыстоўваюць для вытворчасці акумулятараў для электратранспарту. І мясцовыя СМІ Зімбабвэ пісалі, што, акрамя пастаўкі трактароў і камбайнаў, Лукашэнку сапраўды цікавіў літый, які расце ў кошце.
Аднак, Марат Маркаў моцна перабольшвае долю Зімбабвэ ў сусветных запасах літыя. Так, паводле справаздачы, якую выпусціла геалагічнае ўпраўленне ЗША ў студзені 2023, на першых месцах па здабычы літыя ў свеце знаходзяцца Аўстралія, Чылі і Кітай. Зімбабвэ прыкладна на шостым месцы.
Але разведка літыя вядзецца далей і на дадзены момант яго ў свеце больш за ўсё выяўлена ў Балівіі, Аргентыне і ЗША. А Зімбабва — у другім дзясятку па яго запасах.
Так што важнасць Зімбабвэ — адной з нямногіх краін па-за СНД, куды Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў апошнія гады, Маркаў вельмі моцна перабольшыў.
А сам фэйк узнік на фоне размоў, што Лукашэнка ездзіў дамаўляцца аб літыі ў інтарэсах Расіі, у якой з-за заходніх санкцый пад пагрозай аказалася вытворчасць літый-іённых батарэй. Праўда гэта ці не невядома, але ў самой Расіі запасы літыя большыя, чым у Зімбабвэ. Праўда яе радовішчы пакуль не распрацаваны.