«Мы ў прынцыпе сёння можам ганарыцца гэтымі рэчамі. Для краіны з насельніцтвам 10 млн. чалавек… Ну давайце, Аўстрыя, аналагічная краіна. І давайце проста назавем, хто з вас ведае аналагічныя вытворчасці ў Аўстрыі. Хто з вас назаве гэтыя вось рэчы?»
Для даведкі Аўстрыя вырабляе ўзбраенне, мае свае спадарожнікі ў космасе і нават пабудавала АЭС. ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці прыкладна ў 3 разы вышэй, чым у Беларусі.
У Аўстрыі на прамысловасць прыпадае 26% ад ВУП. У Беларусі – 32%. Але, калі зірнуць на рэйтынг канкурэнтаздольнасці прамысловасці, то Аўстрыя ў гэтым рэйтынгу знаходзіцца на 14-м месцы, а Беларусь – толькі на 46-м.
Многія вядомыя аўстрыйскія вытворцы (кампанія Rauch, якая робіць сокі «Хэпі дэй» і напоі «Рэд бул», напрыклад, або вытворца крышталяў Свароўскі) – гэта кампаніі з мільярднымі абаротамі.
У рэйтынгу лідэраў таксама менш вядомыя, але не менш паспяховыя вытворцы кардона і паперы, паўправадніковых тэхналогій, сталеліцейная вытворчасць з абаротам у 15 млрд еўра, на якім працуе 50 тысяч чалавек.
Яшчэ для параўнання: у Аўстрыі ёсць і ўласны вытворца сельгастэхнікі Pöttinger, ён прадае сваю прадукцыю на 500 млн еўра за год, пры гэтым там працуе ўсяго 2 тысячы супрацоўнікаў. А ў нашага Гомсельмаша працуе ажно 7 тысяч супрацоўнікаў, але абарот завода — у два разы меншы, чым у аўстрыйцаў.