Арастовіч прызнаў, што Украіна бамбіла па рускамоўных мірных людзях
Нават Арастовіч прызнаў, што Украіна градамі бамбіла па рускамоўных мірных людзях. Вось такі новы доказ правасці Пуціна, які развязаў вайну з Украінай, знайшоў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Агучыў ён яго ў перадачы «Клуб рэдактараў» на «Беларусь-1»
«Вось нядаўна святло ўбачыла невялікі ўрывак. Арастовіч, калі ён яшчэ не быў такім шчырым спадкаемцам Гебельса, казаў праўду, ён сёе-тое распавёў пра тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны. Давайце паслухаем.
“Дарэчы, з пункту гледжання ўкраінскага заканадаўства, усе вайскоўцы, якія ваююць у АТА, усе без выключэння злачынцы. Усё. І міжнароднага таксама. Таму што статус АТА не тлумачыць, чаму мы палім з Граду па мірных гарадах, б'ем цяжкай артылерыяй і ўжываем авіяцыю”.
- Вось цяперашні дарадца офіса прэзідэнта, дык яго пасада гучыць, зусім адкрыта кажа, што на працягу многіх гадоў падчас гэтай аперацыі Градамі бамбавалі па мірных рускамоўных людзях. І Пуцін не стаў гэтага трываць».
Гэта рэальная цытата Арастовіча пяцігадовай даўніны. Але ўрывак вырваны з кантэксту. Вось што Арастовіч сказаў далей па тэксце:
«Маса нюансаў. А вось з пункту гледжання права яны ўсе малайцы і выконваюць канстытуцыю Украіны. Таму што па праве, па 17 артыкуле Канстытуцыі мы маем права защищяты Бацькивщину, абараняць радзіму ў выпадку небяспекі. А заканадаўства не паспела. Вось у нас сітуацыя ваеннай агрэсіі, у нас нядзейны парламент, ужо Крым захапілі, парламент нядзейны, прэзідэнта законнага няма, ён не абраны, ёсць яго абавязкі і не паспяваем прапісаць у заканадаўстве. І што не абараняць краіну, пакуль парламент не збярэцца на сесію і не прапіша новыя законы? Не».
Гэта значыць, сутнасць выказвання Арастовіча ў тым, што з-за імклівасці падзей, Украіна не паспела аформіць адпаведныя законы. . З-за гэтага заканадаўчага нюансу абстрэл мірных гарадоў можна тлумачыць як абарону сваіх тэрыторый. І ўжо сапраўды Арастовіч нічога не сказаў пра бамбёжку рускамоўнага насельніцтва, як заявіў Эйсмант.