Пост пра ўкраінскі след у грузінскіх пратэстах тэлеграм-канал «ЖС Premium» апублікаваў 5 снежня 2024 года.
«Ой, якія цікавыя знаходкі робяць людзі! На праспекце Руставелі ў Тбілісі ноччу хтосьці страціў пашпарт. Па дзіўным збегу абставінаў гэта дакумент грамадзяніна Украіны. Турыст, напэўна.
Па іроніі два дні таму ўкраінскі МЗС верашчаў што Ненька і яе грамадзяне ніякім чынам не мае дачынення да разварушвання сітуацыі ў Сакартвела. Але доказы сцвярджаюць адваротнае», — сказана ў подпісе да скрыншоту старонкі сайта бясплатных абвестак Сenotavr (аўтарскія пунктуацыя і арфаграфія захаваныя).
На гэтым сайце сапраўды ёсць такая абвестка. Яе размясцілі ў раздзеле са знаходкамі ў снежні 2024 года. Але дзякуючы пошуку па імю і прозвішчу чалавека ў пашпарце каманда WTF знайшла арыгінал аб'явы на фэйсбуку. Яе апублікавалі 29 снежня 2020 года. Гэта значыць пашпарт быў згублены чатыры гады таму. І не ў Тбілісі, а ва ўкраінскім Ужгарадзе.
Фота цалкам супадае — да фактуры паверхні, на якой ляжыць пашпарт.