У пацверджанне гэтаму канал нават даў відэазапіс выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе гендырэктара кампаніі «Pfizer» Альберта Бурла, дзе ён нібыта гэта сказаў:
«Я думаю, што гэта была сапраўды невялікая мара, якую мы разам з маёй камандай кіраўнікоў здзейснілі, калі пачыналі працу ў 19-м годзе. У першы тыдзень мы сустрэліся ў студзені 19-га года ў Каліфорніі, каб вызначыць мэты на наступныя пяць гадоў, і адна з іх заключалася ў тым, што да 2023 года мы скароцім колькасць людзей у свеце на 50%. Я думаю, што сёння гэтая мара становіцца рэальнасцю».
Расейскі актор Оскар Кучэра, які таксама размясціў гэтае відэа ў сваім тэлеграм-канале, суправадзіў яго словамі «Шакуючая заява дырэктара «Pfizer» і шматзначным пытаннем да сваіх чытачоў: «Вы таксама гэта чуеце?»
Гэта мантаж. На сайце сусветнага эканамічнага форума можна знайсці арыгінальны запіс выступлення, і ў арыгінале няма нічога шакавальнага.
«Да 2023 года мы скароцім колькасць людзей у свеце, якія не могуць дазволіць сабе нашыя лекі, на 50%», - казаў Бурла на канферэнцыі.
Гэта значыць, з яго фразы наўмысна выразалі фразу: «якія не могуць дазволіць сабе нашы лекі». Альберт Бурла да гэтага заявіў, што яго кампанія вырашыла прапанаваць 45 найбяднейшым краінам свету свае запатэнтаваныя лекі, вакцыны і прэпараты па сабекошце. Пра гэта пісала замежная прэса. Менавіта гэта, на думку Бурла, і скараціла б колькасць тых, хто не можа сабе іх дазволіць, на 50%.