Антыфэйк / фактчэк

11 верасня

Азаронак заявіў, што ўвесь свет павіншаваў Лукашэнку з днём народзінаў. Даведаліся, колькі краін у яго свеце

Хто павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў, паведаміў тэлеграм-канал «Пул Першага».

Аўтары:
Рэдактары:
Дата з'яўлення фэйка: 05.09.2024
Аляксандру Лукашэнку 30 жніўня 2024 года споўнілася 70 гадоў. Рыгор Азаронак заявіў, што з днём народзінаў яго павіншаваў увесь свет. Каманда Weekly Top Fake высветліла, колькі краін на мапе Азаронка. 

Пра шматлікія віншаванні з нагоды дня народзінаў Аляксандра Лукашэнкі Рыгор Азаронак распавёў 5 верасня 2024 года ў эфіры «Азаронак. Наўпрост». 

«Учора цікавы каментар дала [прэс-сакратарка Лукашэнкі] Наталля Мікалаеўна Эйсмант з нагоды дня народзінаў прэзідэнта. Мы пра яго так публічна не казалі, але, натуральна, увесь свет бацьку ведае, увесь свет бацьку віншаваў», — распавёў вядоўца. 

Хто павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў, паведаміў тэлеграм-канал «Пул Першага». Гэта лідары чатырох краін: Расеі, Таджыкістану, Азербайджану і Узбекістану. 

Уладзімір Пуцін на 70-годдзе 7 кастрычніка 2022 года атрымаў віншаванні ад прадстаўнікоў 11 краін.