Навіну пра чэмпіянат свету па сексе Рыгор Азаронак абмеркаваў з палітычным аглядальнікам Яўгенам Пуставым 8 красавіка 2024 года ў эфіры «Азаронак. Наўпрост».
«Апошняя навіна ў стужцы: на чэмпіянаце свету па сексе, які прайшоў у Іспаніі, галоўны прыз узяла ўкраінка Алеся Прыходзька», — зачытаў тэкст вядоўца.
На фота пераможцы ў сацсетцы Х — бландзінка з сіне-жоўтым сцягам і сертыфікатам на імя Наўсі Лаў (Nausi Love). У посце пазначана, што яна са Швецыі. Можа падацца, што дзяўчына трымае ўкраінскі сцяг, але на здымку ў поўны рост па размяшчэнні колераў відаць, што сцяг шведскі.
Расейскі «Спорт-экспрэс» называе дзяўчыну шведскай украінкай. Мы знайшлі сайт пераможцы. Там няма інфармацыі пра яе ўкраінскія карані. Дзяўчына піша, што свабодна гаворыць на шведскай і англійскай ды ведае базавую французскую. Пра ўкраінскую мову няма ні слова.
На сайтах эскорту Наўсі Лаў паведамляе, што яна — шведская студэнтка, якая вандруе па свеце. У графе нацыянальнасць напісана шведка.
Мы напісалі дзяўчыне, каб пераканацца, якой яна нацыянальнасці, але на момант публікацыі адказу не атрымалі.