Пасля візіту спецпасланца ЗША Стыва Ўіткафа ў Маскву 6 жніўня 2025 года і да сустрэчы Доналда Трампа з Уладзімірам Пуціным праз дзевяць дзён беларускі кантэкст абедзвюх падзей абмеркавалі ў эфіры праграмы «Азаронак. Наўпрост». Яе вядоўца Рыгор Азаронак у гутарцы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзімам Гігіным распавёў, як прэзідэнт Расеі правёў «вялікі сазвон са сваімі хаўруснікамі»:
«Першы быў Лукашэнку, яшчэ ў пятніцу. <…> Прыляцеў Ўіткаф у Маскву, яны сустрэліся, доўга размаўлялі, і потым Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін… Стала вядома пра хуткую сустрэчу, і вось акурат, калі ў эфіры ішло інтэрв'ю з Сайманам Шустэрам якраз на гэтыя ўсе тэмы… … Уладзімір Уладзіміравіч патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Ну, а потым іншым хаўруснікам. Учора гэта быў Кім Чэн Ын», — распавёў Азаронак 13 жніўня.
На афіцыйным сайце Крамля публікуюць інфармацыю пра дзелавыя сустрэчы і званкі прэзідэнта. Са Стывам Ўіткафам Уладзімір Пуцін размаўляў 6 жніўня. Увечары 7 жніўня ён патэлефанаваў прэзідэнту ПАР. 8 жніўня — лідарам Узбекістана, Казахстану і Кітая. У той жа дзень, але пазней, у паведамленнях з'явілася Беларусь. Пасля яе Пуцін тэлефанаваў у Індыю.