«Беларусь адкрыта для гасцей. З пачатку года нашу краіну па бязвізе наведалі больш за 15 тысяч грамадзян Еўразвязу. Больш за ўсё было літоўцаў — больш за 8,5 тысячы. Усяго ж з пачатку дзеяння бязвізу ў госці да нас па спрошчанай сістэме прыехалі больш за 800 тысяч замежнікаў», — гаворыцца ў сюжэце.
Такія лічбы сапраўды апублікаваў Дзяржпамежкамітэт РБ. Аднак АНТ змаўчала пра тое, што ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года грамадзян Літвы прыехала ў Беларусь амаль утрая менш, грамадзян і неграмадзян Латвіі — у паўтара разу, палякаў — на 10% менш.
З пачатку года ў Беларусь уехала ў два разы менш еўрапейскіх гасцей, чым год таму, высветліла каманда Weekly Top Fake.