Супрацоўніца тэлеканалу «Беларусь-1» абвінаваціла Украіну ў выкарыстанні забароненай зброі, на яе думку такім з'яўляецца ракетны комплекс «кропка У».
«А вось яшчэ адно з доказаў ваеннага злачынства і генацыду. Апублікавана відэа запуску ракеты Кропка Ў украінскімі вайскоўцамі ў бок тэрыторыі Луганскай рэспублікі. Чуваць, як адзін з нацыяналістаў на заднім плане кажа: ну што, сепары, гатовыя да новага падпалу? Ужыванне падобнай зброі забаронена правіламі вядзення вайны і міжнароднымі канвенцыямі», – заявіла Ксенія Лебедзева, прадэманстраваўшы Відэа з запускам нейкай ракеты.
У гэтым сюжэце незразумелыя дзве рэчы: як супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі па відэа вызначыла, што ракета ляціць менавіта ў бок Луганску. А другое, калі кропка ў стала забароненым зброяй?
«Кропка У» – гэта савецкі тактычны ракетны комплекс. Да 2019 года ён знаходзіўся на ўзбраенні арміі Расеі. І гэта нібыта забароненае зброю яшчэ ў лютым запускалі з палігона «Палескі» на беларуска-расейскіх вучэннях «Саюзная рашучасць-2022»
«Сёння мы з вамі знаходзімся на ўчастку мясцовасці Палескі, дзе ў рамках вядзення сістэматычных агнявых дзеянняў ракетнымі войскамі зроблены практычныя баявыя запускі ракетным комплексам кропка», – заявіў Віктар Хрэнін.
Магчыма, супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Лебедзева хацела сказаць, што забароненыя ракеты, падрыхтаваныя фугаснымі і касетнымі зарадамі. І Расея перыядычна абвінавачвае Украіну ў выкарыстанні такіх бомбаў, як зрэшты, і Украіна, і нават ААН, у гэтым жа абвінавачвае Расею. Вось яны, сапраўды, забароненыя ў міжнародным гуманітарным праве.
Але Ксенія Лебедзева гэтага не сказала, І ў выніку атрымалася даволі недарэчную заяву.